viasna on patreon

Справа блогера Пятрухіна: суд шукае абразу і паклёп на адрас участковага

2019 2019-04-09T08:07:18+0300 2019-04-09T08:45:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pyatruhin-16.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна".

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ "Вясна".

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна пачнецца у судзе Ленінскага раёна на г. Брэста 9 красавіка 2019 г.

Пастанову аб прад’яўленні абвінавачвання Пятрухіну па ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189(“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынес 1 красавіка Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту (СК).

Судовыя слуханні пачнуцца ў 9-45. Праваабаронцы "Вясны" пільна сочаць за рэзананснай справай Пятрухіна, паколькі лічаць крымінальны пераслед блогера  палітычна-матываваным і звязаным выключна з рэалізацыяй С.Пятрухіным гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў – свабоды выказвання меркавання, збору і распаўсюду інфармацыі.

Падставай для прыцягнення блогера да крымінальнай адказнасці сталі відэаролікі, якія былі знятыя ў сакавіку 2018 г.  і трансляваліся на відэахостынгу YouTube. У гэтых відэароліках С. Пятрухін заявіў аб датычнасці шэрагу супрацоўнікаў Ленінскага РУУС г. Брэста да збіцця ў міліцэйскім участку ў 2016 г. грамадзяніна П. Камінскага.

У прыватнасці, нібыта ён абразіў і ашальмаваў прадстаўніка ўлады –  участковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка.

У чым вінаваты перад міліцыянтамі блогер Сяргей Пятрухін?

У відэароліку Пятрухін выказваў інфармацыю ў дачыненні да ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка. Але калі казаць лаканічна, блогер коратка пераказаў гісторыю двухгадовай даўнасці, у якую трапіў жыхар Брэста.

“Я лічу гэтую справу палітычна матываванай. Яе распачаў пракурор. Таму што я, нібыта, абразіў і ашальмаваў прадстаўніка ўлады, участковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка. Для "пазоўнікаў" - міліцыянтаў і для гледачоў я падрыхтаваў сюрпрыз. І не адзін. Напрыклад, я знайшоў людзей, якія расказалі, што іх збіваў участковы Сяргей Ігнацюк. Адзін з іх распавёў пра гэта на камеру. Так што будзе весела», - пісаў Пятрухін на сваёй старонцы ў фэйсбуку

Блогер Сяргей Пятрухін апошнім часам здымае шмат відэа на тэму пратэстаў супраць акумулятарнага заводу ў Берасці. 12 траўня ў яго дома быў праведзены ператрус, падчас якога забралі кампутар, планшэт, фотаапарат і тэлефон. Гэтыя рэчы яму не вярнулі дагэтуль. Апроч таго, Пятрухін неаднаразова затрымліваўся міліцыяй, атрымліваў штрафы і адбываў адміністрацыйны арышт.

Патрабуем неадкладна спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна

З патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да берасцейсказа блогера Сяргея Пятрухіна выступілі шэраг праваабарончых і дэмакратычных арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства