viasna on patreon

Следчыя прыйшлі з ператрусам на мінскі офіс БелСАТу Дапоўнена

2019 2019-04-09T09:25:26+0300 2019-04-09T15:01:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/belsat-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамляе, што раніцай 9 красавіка ў офіс тэлеканала "Белсат" у Мінску прыйшлі міліцыянты рабіць ператрус.

На гэта маецца пастанова Следчага камітэта. У межах якой справы праводзіцца гэта следчае дзеянне, пакуль невядома.

Супрацоўнікі МНС спрабавалі выламаць дзверы ў офіс «Белсата» ў Менску, паведамляе тэлеканал «Белсат».  Па словах журналіста «Белсата», у іх была балгарка, якой яны хацелі спілаваць дзверы, але хутка з'ехалі.

Зараз на падворку стаіць аўто з міліцыянтамі ў цывільным. Таксама з раніцы ў офіс прыходзілі два міліцыянты.

belsat-pertatrus-3.jpg
У двары каля офіса БелСАТу. Фота Барыса Гарэцкага.

Журналіст Алесь Залеўскі распавёў Свабодзе, што ператрус можа быць зьвязаныя з крымінальнай справай, якую распачалі па факце адной з публікацый. Улетку ў сваім тэлесюжэце тэлеканал паведамляў, што ў межах расьледаваньня па карупцыі ў мэдычнай сфэры затрымалі Алега Шведа.

Калі інфармацыю прадублявалі на сайт у тэксьце, памылкова ўказалі, што затрыманыя абодва браты Шведы, у тым ліку Андрэй Швед, гэнерал, які быў абвінаваўцам па справе выбуху ў менскім мэтро.

Андрэй Швед напісаў ліст Ігару Шуневічу, каб прыцягнуць да адказнасьці журналістаў за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі. Сьледчы камітэт праводзіў праверку і летась у лістападзе прыняў рашэньне не заводзіць крымінальную справу. Але ў студзені 2019-га менская пракуратура вярнулася да гэтай справы.

Алесь Залеўскі цяпер праходзіць сьведкам, сьледчыя спрабуюць высьветліць, хто распаўсюдзіў інфармацыю на сайце. Былі дапытаныя супрацоўнікі, Залеўскага правярала падатковая інспэкцыя.

Барыс Гарэцкі паведамляе ў фэйсбуку:

"Белсат. Ператрус ідзе. Дзверы спілілі балгаркай. Унутры Мікола ДЗЯБЁЛА. Унутр нікога не пускаюць. Стаім унізе. Інфармацыя пра крымінальную справу тут https://baj.by/…/u-ofise-belsata-u-minsku-peratrus-abnaulya…"

 «Ніякага абвінавачання супраць мяне няма, я быў як прысутны падчас ператрусу. Следчы забараніў разгалошваць, на падставе якога артыкула вядуцца дзеянні. Але ператрус паводле крымінальнай справы», — паведаміў супрацоўнік тэлеканала Мікола Дзябёла, які прысутнічаў пад час ператрусу/

Падчас ператрусу, паводле Дзябёлы, забралі два сістэмныя блокі, тры ноўтбукі, а таксама ўсе носьбіты інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства