viasna on patreon

Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам

2019 2019-04-17T15:51:18+0300 2019-04-23T16:22:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ecqen6emof8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Саладуха

Крысціна Саладуха

17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме, паведамлея Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Прэзентацыя праекта адбылася напярэдадні. Аднак далей паста аховы журналістку недзяржаўнага выдання ў будынак не пусцілі.

"Наведнікаў з фотатэхнікай мы ў выканкам не пускаем", —  катэгарычна заявіла супрацоўніца службы аховы.

На тлумачэнне карэспандэнткі, што яна на працы і мае заданне сфатаграфаваць экспазіцыю праекта новай забудовы, ахоўніца адказала, што ўсё адно не мае права яе прапусціць, а прайсці з фотаапаратам журналіст можа толькі пад адказнасць кагосьці з выканкамаўскіх работнікаў.

"Яна некалькі разоў тэлефанавала на два нумары начальніку аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тамары Ямелінай, але тая не падняла трубку. У выніку ахоўніца заявіла, што без яе мяне не прапусціць", — распавяла Крысціна Саладуха.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі карэспандэнтаў недзяржаўнай рэгіянальнай “Газеты Слонімскай” не пускаюць у памяшканне мясцовай адміністрыцыі  з фота- і відэатэхнікай супрацоўнікі Дэпартамента аховы. Штораз журналістам альбо ўдаецца патрапіць у будынак са сваім працоўным інструментам з ласкі выканкамаўскіх адказных асобаў, альбо, як у апошнім выпадку, не.

Нядопуск журналісткі з фотаапаратам 17 красавіка выглядае наогул абсурдным. У  распаўсюдзе інфармацыі пра новую забудову ў горадзе, здаецца, павінны быць зацікаўленыя ўсе, бо мясцовымі ўладамі аб’яўленае грамадскае абмеркаванне гэтага праекта цягам месяца. А на выканкамаўскім сайце змешчаная інфармацыя, што азнаёміцца з экспазіцыяй праекта можна з 9-га па 23-е красавіка ў кабінеце № 527 Слонімскага райвыканкама.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства