viasna on patreon

Незалежных журналістаў не акрэдытавалі на штогадовае Пасланне Прэзідэнта

2019 2019-04-18T14:53:43+0300 2019-04-23T16:10:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/parlament_20170531_shuk_tutby_phsl_2743-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пятніцу 19 красавіка са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляецца на сайце агенцтва «Мінск-Навіны» пачатак прамой трансляцыі запланавана на 10:30 у пятніцу на тэлеканале «Беларусь-1».

Фота: TUT.BY

Аднак, як стала вядома, журналісты незалежных медыя Беларусі не атрымалі акрэдытацыі.

«Заўтра на пасланні Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента не знайшлося месца ў зале незалежным журналістам, якія з'яўляюцца афіцыйна акрэдытаванымі для працы на пасяджэннях Нацыянальнага сходу РБ», — піша ў фэйсбуку грамадскі дзеяч Павел Белавус.

Вядома, што акрэдытацыі не атрымалі журналісты Зміцер Лукашук з «Еўрарадыё», Таццяна Каравянкова з Naviny.by, Ульяна Бабаед з TUT.BY. Іх прозвішчы не ўзгадніла прэс-служба Прэзідэнта на чале з прэс-сакратаром Прэзідэнта Беларусі Наталляй Эйсмант.

"Як высветлілася, я вельмі вялікі і займаю шмат месца. Да такой высновы прыйшлі прэзідэнцкія служба бяспекі і прэс-служба. І сказалі, што з-за недахопу месца, мне адмовілі ў акрэдытацыі на выступ кіраўніка Беларусі з пасланнем да народа і парламента. Адбывацца ўсё будзе, на хвілінку, у Палаце прадстаўнікоў. І мне там не хапіла месца,"каментуе ў фэйсбуку адмову ў акрэдытацыі Зміцер Лукашук.

Таксама журналіст піша, што яму паведамілі ў прэс-службу, што на штогадовае Пасланне акрэдытаваныя журналісты з дзяржаўных СМІ і 20 рэгіянальных.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства