viasna on patreon

Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты

2019 2019-04-19T11:44:41+0300 2019-04-19T11:56:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhamchuzhny-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязень Міхаил Жамчужны/

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены яшчэ 21 лютага. Заўваг да адміністрацыі калоніі ён не мае, усё ў тым жа рэжыме. Здароўе таксама ў парадку.

На поданную ў Вярхоўны суд 19 сакавіка паўторную наглядную скаргу на прысуд, адказ ён пакуль не атрымаў. Акрамя гэтага, падаў скаргу ў Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) з нагоды яго пастаноўкі на прафілактычны ўлік як «схільны да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Жамчужны чакае адказ з упраўлення па Магілёўскай вобласці, куды ДВП перанакіраваў скаргу палітвязня.

Але праваабаронцам “Вясны” стала вядома пра праблемы ў Жамчужнага з карэспандэнцыяй. Некаторыя яго адпраўленыя лісты знішчаюцца з пазнакай у акце «за шкоду дзяржаве, грамадскім аб'яднанням, прыватным асобам». Гэтак жа мала атрымлівае адказаў ад сваіх адрасатаў, не можа зразумець: альбо не пішуць, альбо доўга праходзяць цэнзуру.

Але як паведаміў у фэйсбуку актывіст і журналіст “Новага Часу” Мікола Дзядок, што 18 красавіка ён атрымаў ліст ад Міхаіла Жамчужнага. Палітвязень таксама напісаў Міколе, што ўмовы яго ўтрымання палепшыліся:

“Кормяць добра, лекар дае вітаміны. Кажа, што са зменай кіраўніцтва стаўленне да яго значна палепшылася, а ціск зменшыўся”.

Актывіст Мікола Дзядок піша, што гэта заслуга, у першую чаргу, самога Жамчужнага:

“І тут на прыкладзе Міхаіла мы бачым, як той, хто змагаецца — той перамагае… Ён выстаяў! Не скарыўся, не перастаў пісаць скаргі ва ўсе мыслімыя і нямыслімыя інстанцыі, не прыняў іхнія правілы, не стаў пісаць ніякіх пакаянных папер, адмаўляўся выконваць прыніжальныя патрабаванні... І ён перамог! Турэмнае змаганне такое — не трэба ні на кога прыгаць з заточкай, трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю”.

Праваабаронца прасіў амніставаць Жамчужнага – яму адказалі аб амністыі па арт. 328

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся да дэпутатаў беларускага Парламента з прапановай унесці ў закон аб амністыі асобаў, асуджаных па артыкулах 375, 376 і 431 Крымінальнаг кодэкса, паводле якіх адбывае цяпер пакаранне палітвязень Міхаіл Жамчужны. У адказе з Палаты – ні слова пра згаданыя артыкулы і Жамчужнага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства