Берасце: Некалькі праціўнікаў завода АКБ правялі па тры гадзіны ў пастарунку
У Ленінскім РАЎС Берасця 21 красавіка на Людмілу Карчэўскую, Адяксандра Казлянку, Аляксандра Марачэўскага, Ірыну і Эдуарда Сіліцкіх склалі пратаколы адміністратыўнага правапарушэння паводле арт. 23.34 за выказванне “грамадзка-палітычных думак...” падчас акцый пратэста супраць завода АКБ. Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, яшчэ ў аднаго грамадзкага актывіста, Уладзіміра Мароза, узялі пратакол-апытанне.
А 14-ай гадзіне ўсіх выпусцілі папярэдзіўшы, каб чакалі на позвы ў суд...
Нагадаем, сваякам і знаемым адміністратыўна затрыманых актывістаў 12 і 14-га красавіка, якія прыйшлі сустрэць затрыманых, намеснік начальніка Ленінскага РАУС загадаў дзяжурнаму выдаць позвы.
Праваабаронца Уладзімір Малей з гэтай нагоды сустрэўся з кіраўніком абласнога УУС генералам Астрэйка.
Той выслухаў і сказаў: "Я вас зразумеў".
Мабыць таму затрыманняў апошнія дні не было, але тым, хто прыйшоў па позве ў РАУС выдалі чарговыя позвы на гэту нядзелю, большасці на 11 гадзін. Вядома, каб не пайшлі на "кармленне галубоў".
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96