У Гародні судзілі Анжаліку Борыс, але ад адміністрацыйнай адказнасці вызвалілі Фота Дапоўнена
Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка разглядае адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс.
На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне па арт 23.34 КаАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".
Справу разглядае суддзя Алена Пятрова.
Як паведамляе праваабаронца Віктар Сазонаў, падтрымаць Борыс прыйшло вельмі шмат людзей, яну з цяжкасцю змясціліся ў судовай залі. Гэта сябры Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама праваабаронцы і журналісты.
Суддзя адразу забараніла весці фотаздымку і загадала выйсці з залі ўсіх, каму не хапіла месца. здымку. Людзі незадаволена выходзяць.
Абараняць Борыс у судзе будзе адвакат Віталь Пракопік.
Сведка, супрацоўнік міліцыі па прозвішчы Куль не можа правільна назваць мерапрыемства, якое праводзілася, кажа, што гэта нейкія Кізюкі.
Сведка, супрацоўнік Аляксей Вайцешка сцвярджае, што ў гэты дзень праходзілі Казюкі, арганізаваныя аддзелам культуры і таму гулянне і Казюкі ў іншым месцы - незаконныя.
Віктар Сазонаў абураецца, кажа, што "Казюкі" - гэта нацыянальная традыцыя палякаў, у тым ліку і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Людзі выходзяць на вуліцу весяліцца і святкаваць. Судзiць іх за гэта тое сама, што судзіць за знаходжанне ў Вялікдзень пад касцёлам. Складаць за гэта пратаколы - гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце.
Пасля працяглага перапынку суд аднавіўся.
Анжаліка Борыс кажа, што ў 2005 годзе КДБ знішчыла рэгістрацыю Саюза палякаў, але яна сябе лічыць кіраўніком і далей. А сённяшні суд - гэта суд над традыцыямі палякаў і гэта ганьба.
Каментаваць і адказваць на пытанні суддзі яна адмовілася, але суддзя ўсё адно задае пытанні. Анжаліка на большасць адмаўляецца адказваць.
Абвешчаны перапынак да 14-05.
Суд пастанавіў з прычыны малазначнасці правапарушэння вызваліць Анжаліку Борыс ад адміністрацыйнай адказнасці.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96