viasna on patreon

Справа Фядыніча: адразу вымова за парушэнне рэжыму, а потым штраф? Дапоўнена

2019 2019-04-23T11:01:44+0300 2019-04-23T16:03:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep-apeliacyja-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Генадзь Фядыніч у Мінгарсудзе. Фота: ПЦ "Вясна"

У РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска 23 красавіка ў 14.00 адбудзецца разгляд пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні лідэра незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча (частка 1 артыкула 17.3 КоАП). Пра гэта паведамляе praca-by.info.

Як стала вядома пазней, разгляд адміністрацыйнага пратакола Фядыніча перанесены на 24 красавіка ў 14.00.

30 сакавіка Генадзя Фядыніча затрымалі двое супрацоўнікаў міліцыі і адвезлі на агляд. Дыханне ў трубку паказала ці то 1,3, ці то 1,5 праміле, аднак узяць на кроў для больш дакладнага аналізу медыкі адмовіліся. А ўжо 3 красавіка яму вынеслі першую вымову за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі».

Аднак першым папярэджаннем інцыдэнт, як аказалася, не вычарпаны. Распавядае Генадзь Фядыніч:

"Гісторыя з маім затрыманнем атрымала працяг: 7 красавіка, у панядзелак, мне патэлефанавалі па мабільным тэлефоне. Той, хто тэлефанаваў назваўся ўчастковым і прапанаваў праехаць на вуліцу Арлоўскую для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Я адказаў, што не ведаю з кім размаўляю, а калі б і ведаў — мне забаронена ў выходныя дні пакідаць межы свайго жылля. І прапанаваў: калі ёсць у яго жаданне, хай прыязджае да мяне дадому".

— Да дзвюх гадзін участковы, старшы лейтэнант Яўген Іванавіч, быў у мяне ў кватэры. Ён паведаміў, што яму даручана скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, а менавіта аб маім знаходжанні ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы. Пры гэтым у панядзелак мінаў 10-дзённы тэрмін, адпушчаны законам на яго складанне. Маё пытанне аб тым, якім чынам ён плануе складаць пратакол заднім чыслом, не ўдзельнічаючы ў маім затрыманні, застаўся без адказу. Мне таксама не патлумачылі, чаму міліцыя не склала пратакол яшчэ 30 сакавіка, падчас затрымання, калі лічыла гэта неабходным.

Участковы склаў пратакол, з якім я, натуральна, не пагадзіўся. Пры затрыманьні мяне бачылі суседзі, з якімі я размаўляў. Больш за тое, сама міліцыя і адвозіла мяне да метро — павезлі б мяне ў грамадскае месца ў п'яным стане? Міліцыя ніякіх прэтэнзій мне не прад'яўляла. Мяркуючы па ўсім, каманда скласці на мяне пратакол паступіла пазней, — адзначыў Генадзь Фядыніч.

Лідэр прафсаюза накіраваў заяву на імя начальніка УУС Цэнтральнага раёна Мінска Артура Шахлая з просьбай забяспечыць яго права, удзел адваката і адкрыты адміністрацыйны працэс. Начальнік РУУС паведаміў, што выкліча адваката, аднак пра адкрытасць працэсу ў адказе нічога не сказана.

"Зразумела, што ідзе спроба дыскрэдытацыі мяне, але я ні перад кім не прагінаўся і прагінацца не збіраюся. Я ўпэўнены, што ціск на мяне будзе толькі ўзмацняцца, пра што сведчаць такія неабдуманыя рашэнні", — рэзюмаваў Генадзь Фядыніч.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства