viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-04-23T15:32:34+0300 2019-06-12T10:38:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Хроніка”: У Брэсце адбыўся суд над богерам Сяргеем Пятрухіным — у сукупнасці па прысуду ён абавязаны выплаціць каля 8000 долараў;У Мінску працягваюцца суды над абаронцамі Курапатаў; На арганізатараў мітынгу і канцэрту да Дня Волі ў Мінску склалі пратакол — у віну ставяць адсутнасць аплаты за паслугі міліцыі.

“Асоба”: Грамадзянін Расіі і сябра рэлігійнай абшчыны “Царква аб’яднання” Віталь Максімаў сутыкнуўся з пагрозай высылкі (за правапарушэнне наконт няправільнай паркоўкі). Калі ён праводзіў невялікае мерапрыемства на некалькі сем'яў у пакоі выхавацеля аднаго з інтэрнатаў, да яго завіталі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Віталь мяркуе, што гэты ціск адбываецца менавіта з-за яго релігійнай дзейнасці.

“Каментар эксперта”:У Мінск з акадэмічным візітам у індывідуальнай якасці завітаў Мішэль Форст — спецдакладчык ААН па становішчы праваабаронцаў. Ён сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі і выслухаў іх, а таксама распавёў пра сваё бачанне асаблівасцяў становішча праваабаронцаў постсаветскіх краін.

 У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Shaman Jungle.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства