viasna on patreon

Цуд над Нёмнам: справы супраць журналістаў "Белсату" спыненыя

2019 2019-04-24T15:49:18+0300 2019-04-24T16:12:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grodna_sud_gh3gr_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналісты каля суда ў Гродна. Фота: "Гарадзенская Вясна"

Журналісты каля суда ў Гродна. Фота: "Гарадзенская Вясна"

У сераду, 24 красавіка, суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык сваёй пастановай спыніў адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў за недаказанасцю віны падсудных. Алесь ДзянісаўАляксей Кайрыс і Кася Ляўдацкая прызнаныя невінаватымі. Пра гэта паведамляе  "Гарадзенская Вясна".

Уся “віна” згаданых фрылансераў палягала ў тым, што яны 16 лютага 2019 года прысутнічалі ў мясцовасці Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. Якраз грамадская супольнасць адзначала 80-ыя ўгодкі з дня нараджэння польскага славутага рок-спевака Чэслава Нэмана, які нарадзіўся менавіта ў Васілішках. У той дзень Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс вялі відэаздымку ўрачыстасці, запісвалі на відэа некаторых мясцовых старажылаў, каб потым выкарыстаць гэты матэрыял у новым дакументальным фільме. Кася Ляўдацкая ў той дзень вяла некаторыя аўдыёзапісы размоў з мясцовымі жыхарамі.

Асноўны разгляд справы прайшоў яшчэ 22 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства