viasna on patreon

На брэсцкіх журналістаў Ляўчука і Харытонаву склалі адразу пяць пратаколаў

2019 2019-04-25T15:28:09+0300 2019-04-25T15:28:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/leuchukharytonava2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. Фота baj.by

Мілана Харытонава і Алесь Ляўчук. Фота baj.by

Участковы інспектар міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста Руслан Хацько 23 сакавіка выклікаў журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву у пастарунак, паведамляе Прэс-служба "БАЖ".

На іх склалі па два адміністрацыйныя пратаколы за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Падставай сталі рэпартажы на тэлеканале “Белсат” пра акцыі пратэстаў жыхароў Брэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Акрамя таго, у дачыненні да Алеся Ляўчука быў складзены яшчэ адзін пратакол паводле артыкула 23.4 КаАП — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы.

Як распавёў Алесь Ляўчук гэтая гісторыя звязана з падзеямі 3 сакавіка, калі яго жорстка затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У той дзень Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава збіраліся асвятляць чарговую акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

“Затрыманне і ўжыванне супраць мяне сілы я палічыў незаконным і накіраваў скаргі ў Следчы камітэт і пракуратуру. Аднак, як высветлілася, адтуль гэтыя скаргі трапілі ў Маскоўскі РАУС Брэста, супрацоўнікі якога бралі ўдзел у затрыманні. Самі яны распавядалі, што скардзіцца на іх няма сэнсу, бо лісты вяртаюцца ў міліцыю. А ў якасці помсты завялі на мяне новую справу нібыта за непадпарадкаванне”, — кажа Алесь Ляўчук.

Суд па гэтай справе прызначаны на 30 красавіка.

Паводле базы пераследу ПЦ "Вясна", толькі ў гэтым 2019 годзе Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з замежным СМІ ажно пяць разоў. Ляўчук атрымаў штрафы на агульную суму 7140 рублёў, а Харытонава - на 6120 рублёў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства