viasna on patreon

Журналісты могуць выйграць прыз ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю

2019 2019-04-26T10:35:04+0300 2019-04-26T10:45:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ofis_pa_pravah_invalidau-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю працягвае конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял на тэму жыцця і правоў людзей з псіхічнымі і/або інтэлектуальнымі парушэннямі.

Патрабаванні да матэрыялаў: 

  • Тэма: жыццё і правы людзей з псіхічнымі і/або інтэлектуальнымі парушэннямі;
  • Дата публікацыі: з 1 студзеня 2018 года па 29 красавіка 2019 года;
  • СМІ: беларускія;
  • Мова: беларуская або руская;
  • Жанр/фармат: любы;
  • Выключэнне: рэкламныя і спонсарскія публікацыі.

 Як падаць матэрыял на конкурс? 

Даслаць спасылкі на артыкулы, відэа альбо копіі друкаваных публікацый на пошту pr@disright.org не пазней за 30 красавіка 2019 года ўключна. У суправаджальным лісце ўказаць імя і прозвішча аўтара(-кі), назву медыя і дату публікацыі.

 Крытэры ацэнкі: 

  • адпаведнасць матэрыялу праваабарончаму падыходу да дэінстытуалізацыі* псіхічных/інтэлектуальных парушэнняў;
  • арыгінальнасць у асвятленні тэмы;
  • журналісцкія якасці матэрыялу: прапрацаванасць тэмы, захаванне аб'ектыўнасці і гэтак далей.

*Дэінстытуалізацыя – гэта такі спосаб арганізацыі жыцця грамадства, калі людзі з любымі, нават самымі складанымі праблемамі здароўя маюць магчымасць без дыскрымінацыі вызначаць свой лад жыцця. Гэта значыць, людзі не павінны быць пастаўлены ў бязвыхадную сітуацыю, калі адзінай магчымасцю выжыць служыць перасяленне ў інтэрнат толькі таму, што дома немагчыма атрымаць неабходную дапамогу.

 Хто будзе судзіць? 

Эксперты і эксперткі ППУ «Офіс па правах людзей з інваліднасцю», прадстаўнікі сацыяльных службаў і міжнародных арганізацый.

Як вылучаць пераможцу? 

Прызамі адзначаць тры лепшыя матэрыялы. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў пачатку траўня ў рамках «Тыдня даступнасці», якую традыцыйна ладзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства