Берасце: гвалтоўна затрыманы Зміцер Бекалюк Дапоўнена
У Берасці 27 красавіка гвалтоўна затрыманы актывіст супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода Зміцер Бекалюк.
Пра затрыманне актывіста паведамілі ў сацыяльных сетках ягоныя сябры:
“Зміцер Бекалюк сёння быў скрадзены, пакуль яго месцазнаходжанне невядома. Паехаў у краму з дзіцём.”
«Як мяркуецца, прычынай затрымання Бекалюка стаў адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), які вядзецца ў дачыненні да яго», - паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.
Па словах Кісляка, актывіста затрымалі каля дома, калі ён на ровары разам з дзіцем вяртаўся з крамы. Да яго падышлі тры чалавекі ў спартовых касцюмах і пасадзілі ў "Аўдзі". Бекалюк паспеў напісаць паведамленне, што мужчыны прадставіліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС, паведамляе "Брэсцкая газета".
Зміцер Бекалюк неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі, некалькі разоў быў аштрафаваны.