viasna on patreon

Пра што дыскутуе "БАЖ" на выставе “СМІ ў Беларусі”? Фота

2019 2019-05-02T16:58:38+0300 2019-05-02T17:10:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj_vystava_s8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” упершыню ўдзельнічае ў штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” у Мінску. У ёй удзельнічаюць больш за 50 суб'ектаў медыйнага поля Беларусі, сярод якіх таксама, напрыклад, прэса Міністэрства ўнутраных справаў.

Стэнд
Стэнд "БАЖ". Фота: ПЦ "Вясна"

Сваю працу стэнд "БАЖ" пачаў 2 траўня з дыскусіі "Інфармацыйная бяспека Беларусі ў медыясферы". Яе ўдзельнікамі сталі Андрэй Бастунец, старшыня ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, медыяэксперт, журналіст “Deutsche Welle”, Аляксандр Старыкевіч, намеснік старшыні ГА “БАЖ”, галоўны рэдактар газеты “Салідарнасць”.

Падчас дыскусіі 2 траўня. Фота: ПЦ
Падчас дыскусіі 2 траўня. Фота: ПЦ "Вясна"

Эксперты ўздымалі тэмы свабоды СМІ ў Беларусі, уплыў на яе прапаганды і абмяркоўвалі Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі, якая была зацверджаная 18 сакавіка 2019 года.    

Старшыня “БАЖ” Андрэй Бастунец, распавядаючы пра апошні маніторынг ад экспертаў “БАЖ” прысутнасці расейскай прапаганды ў беларускіх медыя, адзначыў, што гэтая тэма занепакоіла яшчэ ў 2015 годзе.

“Расейская прапаганда ідзе, у першую чаргу, праз беларускія тэлеканалы, уключаныя ў агульнаабязаны пакет тэлеканаў. Не заўсёды гэта транслюецца праз праграмы і перадачы палітычнага кшталту. Вельмі значная частка расійскага ўплыва ажыццяўляецца праз забаўляльныя перадачы”, — адзначыў старшыня “БАЖ”.

Вадзім Мажэйка. Фота: ПЦ
Вадзім Мажэйка. Фота: ПЦ "Вясна"

Вадзім Мажэйка, аналітык BISS, адзначыў падчас дыскусіі асноўныя накірункі інфармацыйнай бяспекі беларускай дзяржавы:

“Уся дзяржаўная палітыка ў сферы інфармацыйнай бяспекі сканцэнтраваная ў трох напрамках:

  • умацаванне дзяржаўных СМІ,
  • паляпшэнне ўплыву, з аднаго боку, ўнутранага недзяржаўнага медыяполя і замкнёнага інфармацыйнага ўплыву ( "справа Белта", ціск на блогераў, суд над берасцейскіх блогерам Пятрухіным, блакіроўка сайтаў),
  • паляпшэнне знешняга інфармацыйнага ўплыву (“справа Рэгнума”).

Бачым тут абсалютны дысбаланс. Калі паглядзець у перспектыве, то ні адзін з механізмаў (дзяржаўны, заходні, прарасейскі) у канчатковым выніку не быў эфектыўным. Так, "справа Белта" не спыніла працу TUT.BY,  як і “справа Рэгнума” не спыніла дзейнасць прарасейскіх СМІ, а пастаянны пераслед блогераў не спыняе іх актыўнасць”.

Паўлюк Быкоўскі падчас дыскусіі. Фота: ПЦ
Паўлюк Быкоўскі падчас дыскусіі. Фота: ПЦ "Вясна"

Журналіст “Deutsche Welle” Паўлюк Быкоўскі распавёў наведвальнікам стэнда “БАЖ” пра асаблівасці кібербяспекі ў Беларусі, а таксама пра Канцэпцыю інфармацыйнай бяспецы.

“На захадзе ідзе гаворка пра кібербяспеку, а на постсавецкай прасторы — пра інфармацыйную бяспеку. Важна разумець, што гэта розныя рэчы. Кібербяспека разумее пад сабой абарону каналаў камунікацыі. І ўзнікаючыя тут пытанні павінны вырашацца ў грамадзянскім парадку.

Што тычыцца Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, то дзякуючы гэтаму дакументу, у нас упершыню з’явілася ўся тэрміналогія, звязанная з кібербяспекай. Раней яе не было, а без яе супрацоўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце, якія адказваюць за гэты накірунак, не маглі супрацоўнічаць па некаторых пытаннях з калегамі з іншых краін.

Трэба заўважыць, што інфармацыйная частка канцэпцыі ўсё ж такі распрацаваная ў катэгорыі прапаганды. Але трэба разумець, што сёння ўжо няма манаполіі на сродкі масавай інфармацыі, бо кожны можа стаць блогерам”, — адзначыў медыяэксперт.  

Таксама было зазначана пра адсутнасць у канцэпцыі такога важнага кампанента як навучанне людзей інфармацыйнай гігіене, медыяпісьменнасці.

На стэндзе “БАЖ” усе жадаючыя маглі ўзяць інфармацыйныя матэрыялы пра свабоду слова і свабоду СМІ ў Беларусі, а таксама спецвыпуск газеты “Народная Воля”. Ён быў падрыхтаваны сумесна з “БАЖ” і прысвечаны Сусветнаму дню свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.

Раздача газеты
Раздача газеты "Народная Воля". Фота: ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства