viasna on patreon

Суд адмяніў рашэнне АГІМ аб дэпартацыі Мехрдада Джамшыдзіяна, але чакаецца новы разгляд справы іранца

2019 2019-05-04T10:30:46+0300 2019-05-04T11:06:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1_sud_iranec_zam_tutby_phsl_01072016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

У судзе Маскоўскага раёна 4 траўня працягваецца разляд рэзананснай справы іранца Мехрдада Джамшыдзіяна, які абскарджавае рашэнне органаў па грамадзянстве і міграцыі аб яго дэпартацыі ў Іран. На радзіме, у Ісламскай Рэспубліцы Іран, Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне.

На старонцы Кансультацыйнага цэнтра па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта” ў фэйсбуку паведамляецца, што сёння ранкам  у Адміністрацыю Прэзідэнта накіраваная яшчэ адна петыцыя з 1276 подпісамі за адмену рашэння аб дэпартацыі іранца.

Адвакатка настойвае на вызваленні Мехрдада.

  Суд пастанавіў адмяніць папярэдняе рашэнне аддзела па грамадзянстве і міграцыі  аб дэпартацыі і пачаць новы разгляд справы Мехрдада Джамшыдзіяна.
Мехрдад Джамшыдзіян прыехаў у Беларусь у 1993 годзе. Тут ён пазнаёміўся з будучай жонкай, завёў сям'ю, у яго трое дзяцей. У 2011 годзе Мехрдада дэпартавалі з Беларусі ў сувязі з адсутнасцю рэгістрацыі. Праз год Мехрдад вярнуўся ў Беларусь, але неўзабаве быў затрыманы міліцыяй: Іран даслаў у Беларусь дакументы па абвінавачванні Джамшыдзіяна ў забойстве роднага брата і маці. Сваякі Джамшыдзіяна лічаць пераслед палітычным:  забіты брат Мехрдада Ізмаіл быў апазіцыйным актывістам. Адзіным, хто абвінавачваў у забойстве Джамшыдзіяна, быў яго бацька. У Іране Джамшыдзіяна чакае смяротнае пакаранне не толькі ў сувязі з абвінавачваннем у забойстве, але і за вераадступніцтва. У 2000-я мужчына прыняў хрысціянства.

Беларуская міліцыя затрымлівала іранца некалькі разоў, апошні — улетку 2018-га. З таго часу ён знаходзіцца ў ІЧУ, там ён перанёс інфаркт.

Міжнародная Амністыя заступілася за іранца, якога хочуць дэпартаваць з Беларусі

На радзіме Мехрдаду пагражае смяротнае пакаранне. Па-першае, у 2011 годзе ён прыняў хрысціянства. Па-другое, калі ён звяртаўся па статус уцекача, то заявіў, што Іран — неправавая дзяржава, у якой прымяняюцца катаванні


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства