viasna on patreon

Інгушскага блогера Ісмаіла Нальгіева высылаюць з Беларусі без суда

2019 2019-05-10T10:58:10+0300 2019-05-15T18:01:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ismail_525626.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ісмаіл Нальгіеў

Ісмаіл Нальгіеў

Як паведамляецца на сайце БАЖ, раніцай 10 траўня адвакату інгушскага апазіцыйнага блогера Ісмаіла Нальгіева, затрыманага раней у мінскім аэрапорце, паведамілі, што рашэнне аб яго высылцы ўжо прынята начальнікам АГіМ Кастрычніцкага раёна.

У чым абвінавачваецца Нальгіеў дагэтуль невядома. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Мінску. Адвакат блогера спрабуе абскардзіць высылку Ісмаіла Нальгіева з Беларусі, а на час разгляду скаргі - прыпыніць яе.

Нагадаем, што інгушскі апазіцыйны блогер і журналіст Ісмаіл Нальгіеў быў затрыманы ў мінскім аэрапорце 8 траўня пры выездзе з краіны. Яму паведамілі, што ён нібыта знаходзіцца ў расійскім спісе асоб, якiя адшукваюцца.

Пасля шматлікіх спробаў адвакату ўдалося сустрэцца з Нальгиевым толькі позна ўвечары 8 траўня. Тады блогер паведаміў, што ў дачыненні да яго міліцыяй складзены адміністрацыйны пратакол, але ў чым яго абвінавачваюць, Ісмаіл патлумачыць не змог.

Чакалася, што пратакол у дачыненні да Нальгіева будзе разгледжаны 10 траўня судом Кастрычніцкага раёну Мінску, аднак раніцай адвакату затрыманага паведамілі, што ніякага суда не будзе і рашэнне пра высылку ўжо прынята.

Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай па сітуацыі з затрыманнем Ісмаіла Нальгіева. 


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства