viasna on patreon

Мінпрыроды пачула галасы светлагорскіх экалагічных актывістаў Дакумент

2019 2019-05-11T10:09:24+0300 2019-05-15T18:04:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlogorsk_zavod_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by

Завод беленай цэлюлозы. Фота: TUT.by

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вымушанае рэагаваць на звароты грамадзян Светлагорску, якія скардзяцца на смурод, звязаны з пусканаладачнымі працамі на вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы. У апошні час ізноў пачасціліся звароты грамадзян у Міністэрства, а таксама тэлефанаванні на “гарачую лінію” з нагоды смуроднага паху з ЗБЦ.

“І вось добрая навіна прыйшла з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, - піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца і экалагічная актывістка Алена Маслюкова. - Ёсць упэўненасць, што нашыя званкі і лісты не засталіся незаўважанымі уладай.  Усе, хто ўключыўся ў змаганне за сваё права на жыццё ў спрыяльным асяроддзі - гэта вашая перамога!”

Алена Маслюкова была праінфармаваная аб тым, што Мінпрыроды звярнулася ў канцэрн “Беллесбумпрам” і ў ААТ "Светлагорскі ЦКК" з заклікам “неадкладна прыняць усе неабходныя  меры па няўхільным забеспячэнні захавання прыродаахоўнага заканадаўства на Аб’екце”.

Прапанавана таксама паведаміць аб прычынах смуроднага паху на тэрыторыі населеных пунктаў у Мінпрыроды да 17 траўня.

“Пры выяўленні парушэнняў заканадаўства у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў з боку Мінпрыроды да парушальнікаў будуць прынятыя адпаведныя меры”, - паведамляецца ў лісце за подпісам намесніка міністра А. Корбута.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства