viasna on patreon

Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну

2019 2019-05-11T12:22:24+0300 2019-05-15T18:05:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

– Патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела грамадскай бяспекі Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат і сказаў, што трэба прыйсці для складання пратакола. Па якой справе - не сказаў, – паведаміла "Вясне"  Шчапеткіна.

Журналістка спаслалася на дрэнны стан здароўя і ў выніку выклік  быў перанесены на 9.30 раніцы наступнага панядзелка.

Варта нагадаць, што ў мінулым годзе Тамару Шчапеткіну чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за супрацоўніцтва з Беларускім радыё Рацыя.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства