viasna on patreon

У Шведскім парламенце прайшоў круглы стол на тэму свабоды медыя ў Беларусі

2019 2019-05-11T12:56:43+0300 2019-05-15T18:05:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shveden-rada-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі круглага стала: Мікалай Казлоў (АГП), Андрусь Клікуноў (БАЖ), Оса Ульсан (ШСЖ). Фота: БАЖ.

Удзельнікі круглага стала: Мікалай Казлоў (АГП), Андрусь Клікуноў (БАЖ), Оса Ульсан (ШСЖ). Фота: БАЖ.

Беларуская асацыяцыя журналістаў узяла ўдзел у круглым стале, прысвечаным праблемам свабоды медыя, які ў Шведскім парламенце арганізавала Рада міністраў Паўночных краінаў.

Па інфармацыі Прэс-службы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, адным з ініцыятараў правядзення слуханняў выступіла прадстаўніца Шведскага саюза журналістаў Оса Ульсан, якая шмат гадоў на міжнародным узроўні ўздымае найбольш вострыя праблемы беларускіх журналістаў.

Падчас круглага стала абмяркоўваліся праблемы доступу беларускіх журналістаў да інфармацыі дзяржорганаў, ціску на медыя, пераследу калег за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, а таксама шляхі, як з дапамогай  міжнароднага ўплыву можна выправіць сітуацыю.

У круглым стале з беларускага боку ўзялі ўдзел кіраўнікі апазіцыйных палітычных партый, а таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Беларусі Максім Місько.

Падчас слуханняў прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрусь Клікуноў запрасіў Раду міністраў Паўночных краінаў наступны раз па гэтым пытанні сабрацца ў Мінску.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства