viasna on patreon

Што варта змяніць у беларускай Канстытуцыі?

2019 2019-05-14T12:34:16+0300 2019-05-15T18:13:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kansritucija_rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч распавёў "Радыё Рацыя" пра тое, якімі, на яго погляд, павінны быць змены ў Канстытуцыі Беларусі.

Звяртаючыся з пасланнем да беларускага народа і дэпутатаў, беларускі кіраўнік сказаў пра тое, што наспеў час унясення змяненняў у Канстытуцыю. Што найперш трэба змяніць у Асноўным законе?

Валянцін Стэфановіч: На мой погляд, для пачатку варта было б вярнуцца да варыянта Канстытуцыі, які быў да 1996 года, таму што там быў больш замацаваны падзел галінаў улады і прапісаны ўзаемныя кантралюючыя механізмы гэтых галін. Улада менш канцэнтравалася ў адных руках. Зрэшты, можна разглядаць і іншыя варыянты зменаў, але найперш трэба зыходзіць з таго, што збіраемся браць за мадэль далейшага развіцця краіны. Напрыклад, можна ўзяць досвед некаторых еўрапейскіх краін, калі казаць пра выбарчую сістэму. Калі парламент фармуецца з палітычных партый і фракцый, і тая партыя, што перамагла на выбарах, фармуе ўрад.

РР: Але гэта больш парламенцкая форма праўлення, і там асноўныя кіруючыя функцыі знаходзяцца ў прэм’ер-міністра, а прэзідэнт – гэта больш прадстаўнічая фігура.

Валянцін Стэфановіч: Такія змены варта разглядаць, калі будзе імкненне нешта радыкальна змяніць у падзеле галін улады. Але пасля рэферэндума 1996 года беларуская ўлада сканцэнтравана ў Беларусі ў адных руках, і гэта прывяло да таго, што ўсе астатнія галіны не з’яўляецца незалежнымі. Мяркую, у гэтым плане тыя, хто сёння пры ўладзе, нічога змяняць не будуць.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства