viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-05-14T14:57:53+0300 2019-06-27T11:32:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) уэфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавекаўБеларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: Як абараняць свае правы ва ўмовах ціску? З якімі праблемамі зараз сутыкаюцца працоўныя? Ці магчыма сення знайсці годную працу? На пытанні адказваюць Юрысты прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк з Брэста і Леанід Судаленка з Гомелю.

“Падзея”: У нацыянальным аэрапорце Мінск быў 8 траўня затрыманы блогер і апазіцыянер з Інгушэціі Ісмаіл Нальгіеў, а праз два дні высланы ў Расію. Яго чакаюць катаванні і пераслед на радзіме, але гэта не першы раз, калі Беларусь выдае блогераў і апазіцыянераў саюзнай дзяржаве, не турбуючыся пра іх лёс. Чаму гэта  незаконна і як павінна была ажыццяўляцца працэдура затрымання і высылкі, распавядае праваабаронца Наста Лойка.

“Каментар эксперта”: Праваабаронцы склалі супольную заяву, у якой ад уладаў Беларусі патрабуецца забяспечыць рэалізацыю права на мірныя сходы. Гэта рэакцыя на апошнія змены у Законе аб масавых мерапрыемствах. Цяпер арганізатары павінны плаціць вялікія грошы за паслугі міліцыі, хуткай і за прыбіранне тэрыторыі, каб правесці мірныя сходы. Але цэннік дасягае часам некалькіх тысяч рублёў. З-за гэтага упершыню за трыццаць год не быў праведзены Чарнобыльскі шлях, а арганізатары Дня волі асуджаны за неаплату паслуг міліцыі. Сітуацыю каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Akurat.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2019-05-14_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства