viasna on patreon

Офіс па правах людзей з інваліднасцю праводзіць Тыдзень даступнасці

2019 2019-05-14T15:37:08+0300 2019-05-15T18:14:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tydzen_dastupnasti2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Офіс па правах людзей з інваліднасцю з 15 траўня праводзіць традыцыйны "Тыдзень даступнасці". Галоўная тэма гэтага года - правы людзей з псіхічнымі інваліднасцямі і даступнасць незалежнага пражывання. Арганізатары абяцаюць розныя актыўнасці па ўсёй краіне: канферэнцыі, круглыя сталы, юрыдычныя кансультацыі і нават "Жывую бібліятэку". 

У гэтым годзе Тыдзень даступнасці працягнецца амаль 2 тыдні: з 15 траўня па 1 чэрвеня. Галоўны фокус мерапрыемстваў накіраваны на развіццё незалежнага пражывання ў Беларусі, як магчымасці для самастойнага жыцця і прыняцця рашэнняў людзей з рознымі формамі інваліднасці.

"Адна з самых галоўных мэтаў Тыдня даступнасці - прызнанне даступнасці як базавай патрэбы ў цывілізаваным грамадстве, сцвярджэння даступнасці ўсіх правоў чалавека без дыскрымінацыі для людзей з інваліднасцю, а таксама прыцягненне ўвагі да розных аспектах праблем інваліднасці", - кажа дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Эксперты, журналісты і актывісты падчас розных мерапрыемстваў на Тыдні даступнасці будуць гаварыць пра галоўныя дасягненнях кампаніі "дэінстытуалізацыі" і пра выклікі для людзей з псіхічнымі парушэннямі.

У Тыдні даступнасці акрамя супрацоўнікаў Офіса прымуць удзел прадстаўнікі Еўрапейскага саюза, пасольства Літоўскай Рэспублікі, беларускіх клубных дамоў, Свята-Елісавецінскага манастыра і іншых арганізацый. Партал RABOTA.TUT.BY выступае партнёрам Тыдня даступнасці.

Праграма Тыдня даступнасці у 2019 годзе

15 мая 2019 году - удзел дырэктара Офіса Сяргея Драздоўскага у семінары па антыдыскрымінацыі ў Гомелі

18 мая 2019 году - удзел у праваабарончым ток-шоу "Без права на Я"

21 мая 2019 году - фінальная канферэнцыя, падвядзенне вынікаў кампаніі "дэінстытуалізацыі", якая накіравана на змяненне сацыяльнай сістэмы ў Беларусі

22 мая 2019 году - падвядзенне вынікаў конкурсу журналісцкіх работ па тэме псіхічнага здароўя

25 мая 2019 году - Форум "неЗАЛЕЖНАСЦЬ" аб лепшых практыках развіцця незалежнага пражывання ў Беларусі

1 чэрвеня 2019 - правядзенне "Жывой бібліятэкі" і ўдзел у фестывалі "Кіламетр грамадскай актыўнасці".

На працягу ўсяго Тыдня даступнасці будзе працаваць юрыдычная прыёмная. Усе, хто мае патрэбу, могуць атрымаць кваліфікаваную дапамогу па пытаннях, звязаных з інваліднасцю па тэлефоне +375 (17) 355-08-29.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства