viasna on patreon

Чэшскі дыпламат сустрэўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім

2019 2019-05-14T18:27:35+0300 2019-05-15T18:14:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hmelarsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і Алеш Хмеларж. Фота ПЦ "Вясна".

Алесь Бяляцкі і Алеш Хмеларж. Фота ПЦ "Вясна".

У Мінску 14 траўня адбылася сустрэча  намесніка Міністра замежных спраў Чэхіі Алеша Хмеларжа са старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” і першым лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла Алесем Бяляцкім.

У гэтыя дні чэшскі палітык знаходзіцца ў Беларусі як удзельнік міждзяржаўных кансультацый па пытаннях развіцця беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Пад час сустрэчы з Алешам Хмеларжам беларускі праваабаронца праінфармаваў дыпламата пра надзённую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра важнасць падтрымкі з боку Еўрапейскага саюзу  і Чэхіі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і правядзенню рэформ.

У ходзе размовы закраналіся розныя аспекты: праблема смяротнага пакарання, сітуацыя з правам на мірныя сходы ў Беларусі, праваv на аб’яднанні і асацыяцыі.

Была абмеркаваная таксама і тэма будучых выбараў ў беларускі парламент, прызначаных на 2019 год.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства