viasna on patreon

Мехрдад Джамшыдзіян вызвалены і павінен добраахвотна пакінуць Беларусь

2019 2019-05-15T08:04:59+0300 2019-05-15T18:14:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1_sud_iranec_zam_tutby_phsl_01072016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

Мехрдад Джамшыдзіян. Фота: TUT.BY

На апошнім пасяджэнні суд адмяніў прымусовую дэпартацыю іранца Мехрдада Джамшыдзіяна і пастанавіў раённаму аддзелу па грамадзянстве і міграцыі перагледзець справу Мехрдада. 14 мая АГіМ прыняў рашэнне - Мехрдад усё адно павінен пакінуць краіну, добраахвотна. У яго ёсць тры месяцы. Пра гэта паведамляе humanconstanta.by.

Мехрдада Джамшыдзіяна адпусцілі да сям'і праз 11 месяцаў знаходжання ў ізалятары. Пасля суда, які прайшоў на мінулым тыдні і загадаў перагледзець справу Мехрдада, АГіМ Маскоўскага раёна г. Мінска вынес рашэнне аб добраахвотнай дэпартацыі. Яму выдадуць дазвол на выезд тэрмінам 3 месяцы. Гэта фактычна азначае, што Мехрдад павінен якім-небудзь чынам за 3 месяцы знайсці краіну, якая пагодзіцца яго прыняць. Пры гэтым ні суд, ні аддзел па грамадзянстве і міграцыі не ўлічвае некалькі важных акалічнасцяў - права на сям'ю, цесныя сувязі Мехрдада з Беларуссю, праблемы са здароўем як Мехрдада, так і яго жонкі, а таксама адсутнасць матэрыяльнай і юрыдычнай магчымасці пераехаць у іншую краіну.

Мехрдад з сям'ёй пражывае ў Беларусі амаль 25 гадоў, усё жыццё яго і яго сям'і звязанае з Беларуссю і ні з адной іншай краінай у яго няма такіх цесных сувязяў. За час пакуль ён знаходзіўся ў зняволенні ў яго здарыўся інфаркт, а яго жонка перажыла аперацыю з-за анкалагічнага захворвання. Ім абодвум патрабуецца спакойнае лячэнне. Сям'ю забяспечваюць дзве дачкі і ў іх проста няма фінансавай магчымасці пераехаць у іншае месца.

Раней Нuman constanta звярталася ў прадстаўніцтвы многіх краін з просьбай прыняць Мехрдада на сваёй тэрыторыі. Станоўчага адказу так ні ад каго не атрымалі. Таксама было сабрана 1276 подпісаў, якія перададзеныя разам з петыцыяй прэзідэнту Беларусі. Сваёй уладай ён мог бы адмяніць рашэнне аб дэпартацыі і даць Мехрдаду статус бежанца, але пакуль не атрымалі ніякага адказу.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства