viasna on patreon

Невядомыя “замініравалі” Мазырскі суд. Спаслаліся на блогера Павука Дапоўнена

2019 2019-05-15T15:55:00+0300 2019-05-15T18:16:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-mazyr-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ачапленне вакол Мазырскага суда. Фота ПЦ "Вясна".

Ачапленне вакол Мазырскага суда. Фота ПЦ "Вясна".

У Мазыры, дзе 15 траўня ў 10 гадзін павінен адбыцца суд над блогерам Віталем Манько, невядомыя “замініравалі”  памяшканне раённага суда. З будынка ўсіх эвакуіравалі, а тэрыторыю ачапілі. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што праверка будзе праходзіць гадзіны 2.

Жыхара Калінкавіч Віталя Манько вінавацяць у пабудове фінансавай піраміды «Элеўрус».

Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей.

Як стала вядома, чалавек, які паведаміў пра мініраванне Мазырскага суда, пакінуў нумар тэлефона апазіцыянера і блогера Андрэя Павука. Пра гэта міліцыянты паведамілі самому Павуку.

Як распавядала Еўрарадыё, 15 траўня невядомы паведаміў, што будынак суда ў Мазыры замініраваны. З будынка былі эвакуяваныя ўсе людзі, сам суд быў ачэплены. 

Міліцыянт паведаміў, што Павука апытваюць як сведку ў справе. Па яго словах, паведамленне пра мініраванне суда прыйшло на сайт МНС. У ім быў пазначаны мабільны тэлефон Павука. 

 Ачапленне вакол Мазырскага суда. Фота ПЦ


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства