viasna on patreon

Чаму людзей з інваліднасцю пазбаўляюць асобы? Абмяркуем на праваабарончым ток-шоў

2019 2019-05-15T10:53:29+0300 2019-05-15T18:15:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/59561524_2228001790627957_2992710126403584000_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу 18 траўня ў Мінску ўпершыню пройдзе праваабарончае ток-шоў "Без права на" Я ", асноўнай тэмай якога стануць праблемы людзей з інваліднасцю. І ў прыватнасці - як і чаму гэтых людзей пазбаўляюць асобы.

На жаль, грамадства дагэтуль працягвае дзяліць людзей на «нармальных» і «непаўнавартасных». І нават з добрых памкненняў (напрыклад, з жадання дапамагчы) лёгка нараджаецца дыскрымінацыя людзей з інваліднасцю.

  • Чаму ў Беларусі і дзяржава, і грамадства спакойна прымаюць дзяленне на тых, хто сам распараджаецца сваім жыццём, і на тых, хто пазбаўлены часткі сваёй асобы?
  • Чаму і самі людзі з інваліднасцю часта ўспрымаюць гэта як належнае?

Хочаце атрымаць адказы на гэтыя пытанні і, галоўнае, зразумець, што ж рабіць далей? Тады прыходзьце на праваабарончае ток-шоў.

Уваход на мерапрыемства вольны (пры папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы: http://bit.ly/2WuQ2ZA)

Калі? Суботау 18 мая

У які час? З 15.00 да 19.00

Дзе? Мінск, вул. Ложынская, 16, пам. 404, асветніцкая плляцоўка "Тэрыторыя правоў"

Падрабязнасці - на старонцы ток-шоу ў Facebook.

Мерапрыемства праходзіць у рамках Тыдня даступнасці, які арганізуе Офіс па правах людзей з інваліднасцю.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства