viasna on patreon

У Гомелі спынена экстрэмісцкая справа супраць Пятра Маркоўскага

2019 2019-05-21T11:28:38+0300 2019-05-21T13:12:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/markovskij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Маркоўскі

Пётр Маркоўскі

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у дачыненні да жыхара абласнога цэнтра Пятра Маркоўскага. Пра гэта 20 траўня «Гомельскай Вясне» паведаміў сам Маркоўскі.

Мужчыну абвінавачвалі ў тым, што яшчэ ўвосень мінулага года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» ён падзяліўся публікацыяй «Што рабіць, калі вас заганяюць у БРСМ. Парады ад анархістаў». А ў пачатку сакавіка на яго склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 17.11 КаАП).

Пасля першага разгляду ў красавіку гэтага года пратакол адправілі на дапрацоўку, а цяпер і зусім спынілі справу.

На думку гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, дзяржаўныя органы занадта шырока трактуюць само паняцце «экстрэмізм».

«Бяруць сацыяльную сетку, любую суполку, якая крытыкуе ўладу, і прызнаюць рэсурс экстрэмісцкім. У нас кожны, хто не згодны з уладай - ужо экстрэміст. Калі ёсць абмежаванне на распаўсюд інфармацыі, то павінна быць тлумачэнне - якую мэту пераследуе дадзенае абмежаванне», - пракаментаваў сітуацыю Судаленка.

Нагадаем, згодна з ч.2 артыкула 17.11 КаАП распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, цягне штраф ад 10 да 50 базавых велічынь або нават адміністрацыйны арышт да 15 сутак.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства