viasna on patreon

Светлагорскія актывісты абскардзяць штрафы за флэшмоб у Вярхоўным судзе

2019 2019-05-22T15:58:38+0300 2019-05-22T16:04:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sustrecha_ecologia201911.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова (злева). Фота ПЦ "Вясна"

Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова (злева). Фота ПЦ "Вясна"

22 траўня светлагорскія экалагічныя актывісты Анатоль Змітровіч і Алена Маслюкова (якая акрамя гэтага з'яўляецца праваабаронцай) з дапамогай Праваабарончага цэнтру "Вясна” падалі скаргі ў Вярхоўны суд на рашэнні Светлагорскага раённага суда і Гомельскага абласнога суда аб адміністрацыйным пакаранні па ч.1 Арт. 23.34 КоАП РБ.

Cправа цягнецца з кастрычніка 2018 года, калі суддзя Светлагорскага раённага суда Руслан Царук прызнаў актывістаў вінаватымі ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - флэшмобу супраць шкодных выкідаў са светлагорскага завода беленай цэлюлозы.

Нагадаем, што Алена Маслюкова тады атрымала штраф памерам 25 базавых велічынь, а Анатоль Змітровіч – 20 базавых.

Актывісты не пагадзіліся з такім рашэннем і спрабавалі абскардзіць яго ў абласным судзе. Аднак гэтая інстанцыя не стала на бок актывістаў. Калі і Вярхоўны суд не адменіць рашэнне раённага суда, то актывісты будуць звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Алена Маслюкова: “Вучні разам з бацькамі хадзілі ў пракуратуру, каб вярнуць мне працу”

Зялёны партал расказвае аб актывістках і актывістах зялёнага руху Беларусі. Наша сённяшняя гераіня – светлагорская актывістка Алена Маслюкова.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства