viasna on patreon

Летнія Школы па правах чалавека для моладзі -2019: конкурс працягваецца!

2019 2019-06-03T14:20:00+0300 2019-06-03T10:45:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/skola_koler_na_bielym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.

У межах адукацыйнай праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.  

Мэтавая група: да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.

Узрост: ад 18 да 27 гадоў.

Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове.

Месца правядзення:

Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:

Школа першага набору – 10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).

Школа другога набору – 23 – 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 23 чэрвеня ўключна).

Падача заявак на ўдзел:

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць).  

Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: 

тэрмін дзеяння пашпартоў прэтэндэнтаў павінен быць на 3 месяцы большы, чым тэрмін заканчэння адпаведнай Школы;

у пашпарце павінны быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”;

пашпарт павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў. 

Удзельнікі будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе прэтэндэнты.

Ад удзельнікаў патрабуецца прысутнасць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.

У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства