viasna on patreon

Праціўнік будаўніцтва завода АКБ: Я не лічу сябе вінаватым

2019 2019-05-24T13:00:56+0300 2019-05-24T15:57:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/keskevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Кескевіч. Фота: "Берасцейская Вясна".

Павел Кескевіч. Фота: "Берасцейская Вясна".

Суддзя суда Ленінскага раёна  Берасця Святаслаў Каліна 24 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу Паўла Кескевіча, які падчас пратэсту экаактывістаў Берасця патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, Кескевіч патлумачыў суду, што 7 красавіка сапраўды прыйшоў на плошчу Леніна, каб даведацца, што гэта за завод такі - АКБ. Ён ня ведаў, што гэта быў пратэст. На плошчы людзі распавядалі пра акумулятарны завод. Яму было цікава.

"Я бачыў, як затрымалі Бекалюка. Потым людзі пайшлі па Пушкінскай і Савецкай. Я таксама. Я выкрыкваў "Не заводу!" бо зразумеў пагрозу, якую нясе завод АКБ. Я баюся за сваіх блізкіх, якія могуць пацярпець ад дзейнасці гэтага завода", - патлумачыў актывіст.

Заслухаўшы паказанні сведкі Дмітрыя Селяйковіча, суддзя Святаслаў Каліна агучыў пастанову - 10 базавых, або 255 рублёў штрафу паводле ч.1 арт.23.34 КаАП.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства