viasna on patreon

У Мінску праходзіць вялікая канферэнцыя на тэму супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека Фота Дакумент Аўдыё

2019 2019-06-04T12:24:35+0300 2019-06-04T18:15:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ekstr-y2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 4 чэрвеня распачалася міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Мерапрыемства праходзіць у форме тэматычных панэляў.

_mg_8222.jpg
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падчас адкрыцця канферэнцыі

На адкрыцці канферэнцыі праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначыў, што праваабарончую супольнасць непакоіць павелічэнне выпадкаў прыцягнення грамадзян да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.

“У такіх выпадках, як правіла, мае месца абмежаванне права на свабоду выказвання меркаванняў. І практыка, як у Беларусі, так і ў суседніх краінах, стала вельмі шырокай за кароткі перыяд часу. Таму праваабарончая кааліцыя вырашыла падрыхтаваць даклад на аналізе тых кейсаў, з якімі мы сутыкаліся. У дакладзе мы правялі аналіз дзеючага заканадаўства,” — падкрэсліў актуальнасць абранай тэмы праваабаронца.

Як адзначыў  Валянцін Стэфановіч далей, міжнародныя эксперты запрошаныя на канферэнцыю, каб прааналізаваць праблему барацьбы з экстрэмізмам з пункту гледжання міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека. Таксама на канферэнцыі выступяць адмыслоўцы, якія распавядуць пра барацьбу з экстрэмізмам у Расіі і краінах СНД. Акрамя гэтага, плануецца абмеркаванне праблемы барацьбы з распаўсюджваннем экстрэмістскіх матэрыялаў у Беларусі.

"Мы, як праваабаронцы, сыходзім з таго, што дзяржава абавязаная прымаць меры для прадухілення любой прапаганды вайны, нянавісці па якіх-небудзь прыкметах,” сказаў Валянцін Стэфановіч.

ekstr.jpg
Алена Чарняўска. Фота: ПЦ "Вясна"

Першая панэль была прысвечаная тэме барацьбы з экстрэмізмам і міжнародным стандарты ў галіне правоў чалавека. Мадэратарам сустрэчы выступіў старшыня Беларускага хельсінкскага камітэта Алег Гулак. Першая выступоўца Алена Чарняўска, старэйшая дарадчыца прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ, распавяла пра антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў кантэксце абавязацельстваў АБСЕ ў галіне свабоды слова. 

extr.jpg
Мацільда Богнэр. Фота: ПЦ "Вясна"

Старэйшая дарадчыца па правах чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі УВКПЧ ААН Мацільда Богнэр распавяла пра стандарты і практыку ААН у сферы супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека на падставе ўласнага досведу і вопыту сваіх калегаў. 

extr_673.jpg
Стэфані Дэвід падчас размовы па Skype. Фота: ПЦ "Вясна"

Прадстаўніца Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) ў ААН, дырэктарка офіса FIDH ў Нью-Ёрку Стэфані Дэвід звязалася з мінскай канферэнцыяй па Skype. Яна распавяла пра барацьбу з экстрэмізмам у суадносінах з асноўнымі правамі чалавека, адзначыўшы, што FIDH у ААН першыя прадаставілі справаздачу на тэму забяспячэння правоў чалавека ў барацьбе з экстрэмізмам. Асноўнай праблемай яна бачыць тое, што дзяржавы часта парушаюць і абмяжоўваюць правы чалавека, спасылаючыся на барацьбу с экстрэмізмам.

“У абмеркаванні пытанняў супрацьдзеяння экстрэмізму на міжнародным узроўні асобныя дзяржавы і эксперты сыходзяць з плоскасці правоў чалавека. І гэта трывожна. Дыскусія робіцца ўсё больш вострай. Некаторыя дзяржавы на падставе барацьбы з экстрэмізмам прымаюць двухсэнсоўныя меры і законы. Яны таксама служаць у мэтах ажыццяўлення ціску на грамадства і парушэння фундаментальных правоў і свабод,” адзначыла Стэфані Дэвід.

Пасля выступаў экспертаў адбылася дыскусія, якую правёў Алег Гулак. Прысутныя мелі магчымасць узняць новыя праблемы барацьбы з экстрэмізмам ў кантэксце правоў чалавека. 

“У гэтай тэме вельмі важна палітычная воля дзяржаў-удзельніцаў ААН, у якіх не вельмі добрая рэпутацыя на міжнароднай арэне”, падкрэслілі праваабаронцы падчас дыскусіі. 

На канферэнцыі таксама быў прадстаўлены сумесны даклад праваабарончых арганізацый Беларусі «Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека. Нацыянальнае антыэкстрэмісцкае заканадаўства і правапрымяняльная практыка». Над стварэннем даклада працавалі вядучыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі: ПЦ “Вясна”, РГА “БХК”, ГА “БАЖ” і «Human Cоnstanta».


Праца міжнароднай канферэнцыі "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека" працягваецца.

У Мінску праходзіць вялікая канферэнцыя на тэму супрацьдзеяння экстрэмізму і правоў чалавека

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства