viasna on patreon

“Выпадковы” экаактывіст: берасцейскі суд пакараў штрафам Яўгена Саўчука ў другі раз

2019 2019-06-05T14:18:34+0300 2019-06-05T15:54:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/61706843_623077018193559_6847221838934704128_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Саўчук

Яўген Саўчук

Адміністрацыйную справу экалагічнага актывіста Яўгена Саўчука разгледзеў 5 чэрвеня суд Ленінскага раёна Берасця.

Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, пратакол правапарушэння быў складзены па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за удзел у мітынгу і шэсці 7 красавіка. У міліцэйскім пратаколе пазначана: “7 красавіка удзельнічаў ў вулічным шэсці па вуліцах Брэста і крычаў “Не заводу!

З матэрыялаў справы: “Гарвыканкам дазволу на шэсце не даваў”. Сам Яўген Саўчук не пагадзіўся з абвінавачваннем, бо 7 красавіка прыехаў з Маларыты у Берасце і, пабачыўшы шмат людзей, далучыўся да іх, каб паслухаць.

“Адносінаў да людзей, што кормяць галубоў я не маю, прыйшоў упершыню...”, — патлумачыў суду хлопец.

Суддзя Дмітрый Шурын пастанавіў пакараць Яўгена Саўчука 10-ю базавымі штрафа.

Сёлета Саўчука ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у шэсці праціўнікаў акумулятарнага завода. Ён быў затрыманы 14 красавіка, а на наступны дзень адбыўся суд, які пакараў актывіста штрафам у памеры 10 базавых велічынь. Такім чынам, другі суд для Яўгена Саўчука адбыўся за яго “удзельніцтва ў несанкцыянаванай акцыі” кармлення галубоў у першы для яго раз.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства