viasna on patreon

Оршу накрыла хваляй атрутнага газу

2019 2019-06-07T07:25:11+0300 2019-06-07T07:29:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gaz-orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: bk55.ru

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: bk55.ru

Напрыканцы траўня і напачатку чэрвеня ў Оршы некалькі дзён фіксавалася перавышэнне нарматыву якасці па ўтрыманні ў паветры дыяксыду азоту.

Як паведамляе “Віцебская Вясна”, са спасылкай на news.vitebsk.cc, 27 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы было зафіксаванае перавышэнне нарматыву ў 2,5 разы, а 28 траўня ў раёне вуліцы Леніна канцэнтрацыя гэтага газу складала 1,7 ГДК, заборы паветра праводзіліся ў гадзіну ночы. 29 траўня ў раёне Моладзевай вуліцы а 7:00 зафіксаванае перавышэнне нарматыву якасці ў 2,6 разы. Таксама  ў раёне вул. Леніна 3 чэрвеня ў тэрмін адбору пробаў 01:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,7 раза па дыяксыду азоту. У першых двух выпадках у Оршы быў паўднёва-заходні вецер, а ў трэцім - паўднёвы, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідрамэтэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Дыяксыд азоту ўжываецца пры вытворчасці кіслот, а таксама выкарыстоўваецца як акісляльнік ў ракетным паліве. Гэта атрутны газ чырвона-бурага колеру і бяз паху.

Часам дыяксід азоту называюць «лісіным хвостом» з-за яго бурага колеру. Варта адзначыць, што гэта рэчыва высокатаксічнае, нават у невялікіх канцэнтрацыях яно раздражняе дыхальныя шляхі, а ў вялікіх - выклікае ацёк лёгкіх. Акрамя таго, дыяксід азоту выклікае змены складу крыві, у прыватнасці, памяншае ўтрыманне ў ёй гемаглабіну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства