viasna on patreon

Суд адправіў "экстрэмісцкія" справы на дапрацоўку, аднак актывістаў не адпусцілі

2019 2019-06-10T15:57:48+0300 2019-06-10T16:10:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 чэрвеня ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаліся адміністрацыйныя працэсы над двума актывістамі анархісцкага руха. Адзін з іх Андрэй Чэпік. Абодва хлопца былі затрыманыя вечарам у суботу, і да суда ўтрымліваліся ў ЦІП.

Актывістаў вінавацяць па арт. 17.11 КаАП – “Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”.

Справы разглядала суддзя Юлія Блізнюк. Пратаколы былі складзеныя ўчастковым Аляксандрам Куранковым, які ўжо не раз займаўся маніторынгам старонак у сацсетках і складаннем пратаколаў у адносінах да актывістаў Мікалая Дзядка і Марыі Рабковай.

Пасля разгляду матэрыялаў справы суд палічыў, што віна хлопцаў цалкам не даказаная, і адправіў пратаколы на дапрацоўку. Актывістаў аднак не адпусцілі, а перадалі зноў канвою.

Вядома, што адзін з актывістаў быў сярод затрыманых напрыканцы красавіка пры налёце на нефармальную сустрэчу пад Брэстам. Тады ад актывістаў патрабавалі ўказаць свае пашпартныя дадзеныя і адрас пражывання. За любую адмову або непадпарадкаваньне збівалі і прыкоўвалі кайданкамі. Пасля актывістаў адвезлі ў Кобрынскі РАУС, дзе працягнулі катаванні - удзельнікаў сходу білі, душылі і акуналі галавой у туалет.

Пасля некаторыя актывісты распавялі пра метады запужвання беларускімі спецслужбамі і вырашылі напісаць скаргі на супрацоўнікаў міліцыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства