viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-06-11T12:12:00+0300 2019-06-25T16:44:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Каментар: Штогод 5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. У 2019 годзе тэмай гэтага Дня стала "Забруджванне паветра". Сябра рады грамадскага аб’яднання "Экадом" Ірына Сухій каментуе экалагічныя праблемы Беларусі, а праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае, якія экалагічныя рухі супраціву ёсць у Беларусі і як ПЦ “Вясна” дапамагае ім.

Падзея: На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” прайшла міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Галоўная тэма для міжнародных экспертаў і праваабаронцаў - як пры барацьбе з экстрэмізмам могуць парушацца правы чалавека.

Каментар эксперта: Спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын падрыхтавала справаздачу, якая дэманструе, што за мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, але ўсё ж такі ёсць некаторыя пазітыўныя змены. Чы насамрэч такія змены можна разглядаць у якасці пазітыўных? - каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У музычных паўзах - кампазіцыі ў выкананні этна-трыо  Троіца.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2019-06-11_bardzilouskaja_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства