viasna on patreon

"Міліцыянты мяне паўсюль насілі на руках". Алесь Пушкін пра Крупскі ІЧУ і суд за перформанс

2019 2019-06-12T12:18:09+0300 2019-06-12T12:37:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pushkin_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Алесем Пушкіным за перфоманс. 10.06.2019. Фота з Facebook

Суд над Алесем Пушкіным за перфоманс. 10.06.2019. Фота з Facebook

Мастак і былы палітвязень Алесь Пушкін падрабязна распавёў сайту palitviazni.info пра свой перформанс у Крупках, знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання і суд. 

Мастак Алесь Пушкін 6 чэрвеня правёў перформанс у абарону беларускай мовы на прыступках крамы “Еўраопт” ў горадзе Крупкі. Раней у Алеся Пушкіна здарыўся інцыдэнт з супрацоўнікам “Еўраопта”. Ён, па словах мастака, абразіў беларускую мову. Падчас перформансу мастака затрымалі і змясцілі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання да суда.

У выніку паседжання суд палічыў віну Алеся Пушкіна ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння даказанай і аштрафаў мастака на восемь базавых велічынь – пяць базавых за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і тры базавыя за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

"Судовы працэс быў вельмі характэрны. Я запрасіў на суд экспертаў, зладзіў выставу ў залі суда і ў калідоры. Сабралася шмат людзей: прыехалі падтрымаць мяне і з Крупак, і з Мінска. Трэба сказаць, што суддзя вельмі карэктна і правільна вяла працэс. Яна адразу перайшла на беларускую мову, дапусціла да суда эксперта, які патлумачыў, што перформанс – гэта таксама форма мастацтва. Але самае прыкрае, што рашэнне было агучана адразу ж, суддзя нават не выходзіла ў пакой, каб падумаць. Адным словам, не адыграла сваю ролю да канца. Я быў прызнаны вінаватым, хоць штраф выпісалі мінімальны", - распавёў пра суд Алесь Пушкін.

Каля сутак у ізалятары часовага ўтрымання

Мяне ў ізалятары насілі на руках, бо я сказаў міліцыянерам: “Хадзіць не буду, бо не ішоў сюды добраахвотна”. Мяне насілі на допыт, пад відэкамерамі абшуквалі і дапытвалі.

Распраналі дагала, забралі ўсе рэчы, што былі, і пасадзілі ў камеру з двума чалавекамі, якія адбывалі пакаранне за п’янку. Тыя бясконца палілі, вентыляцыю пры гэтым не ўключалі і на ранішняй праверцы начальнік ІЧУ усё-такі загадаў уключыць вентыляцыю. Праўда, уключылі ўсяго на 5 хвілін.

Я нічога з турэмнай ежы не еў, пасціўся, а сваю ежу аддаваў сукамернікам. Толькі піў ваду, маўчаў і збіраўся з думкамі. Усіх міліцыянераў я папрасіў са мной размаўляць на беларускай мове, а калі звярталіся на расійскай, то проста не адказваў.

Дарэчы, калі адпраўлялі на суд, міліцыянты ў мяне спыталіся на беларускай мове: “Сам пойдзеш у суд?”. Адказаў так: “Не буду вам аблягчаць жыццё, нясіце мяне самі”.

Яны мяне вынеслі, паклалі ў новенькі аўтазак, правезлі некалькі метраў да будынка суда, і пасля зацягнулі ў залу паседжанняў, дзе паклалі на лаўку. На судзе я запатрабаваў адваката і, каб працэс ішоў на мове. Пасля гэтага суд перанеслі, а мне аддалі ўсе рэчы і адправілі з ізалятара дадому. А выніковае судовае рашэнне ўжо вядома…


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства