viasna on patreon

У машыне віцебскага праваабаронцы невядомыя перарэзалі тармазны шланг

2019 2019-06-13T10:41:19+0300 2019-06-24T13:10:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/levinau-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Пра гэта праваабаронца Павел Левінаў паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. А потым падзяліўся падрабязнасьцямі з Радыё Свабода.

— Я зразумеў, што не працуюць тармазы, калі выяжджаў з двара ранкам 12 чэрвеня. Выклікаў эвакуатар, машыну адвезлі ў майстэрню. Па абедзе я прыйшоў, каб даведацца, што ж здарылася. Мне паказалі перарэзаны шланг. Я падаў заяву ў міліцыю, бо мяркую, што гэта мог быць замах на маё жыцьцё. 4 траўня машына прайшла поўны тэхагляд, і тады ніякіх дэфектаў тармазных шлангаў не знайшлі, — кажа Павел Левінаў.

Паводле праваабаронцы, у райаддзеле міліцыі Чыгуначнага раёну ягоную заяву прынялі не адразу. Спачатку сказалі, што гаспадару транспартнага сродку не было нанесена значнай матэрыяльнай шкоды, але Павал Левінаў настаяў на сваім. Ён не выключае, што дзеянні невядомых трэба кваліфікаваць як крымінальнае злачынства.

— З няспраўнымі тармазамі я мог не проста загінуць, але і забіць яшчэ колькі людзей, калі б машыну вынесла, прыкладам, на ходнікі, — кажа праваабаронца.

Па ягонай заяве праводзіцца праверка.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства