viasna on patreon

Будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце прыпынена

2019 2019-06-14T11:46:07+0300 2019-06-24T13:11:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/i-power.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акумулятарны завод у Брэсце

Акумулятарны завод у Брэсце

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс 14 чэрвеня падпісаў распараджэнне аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага завода. Пра гэта паведамляецца на сайце аблвыканкама.

“Прыпыніць будаўніцтва аб'екта «Акумулятарны завод ТАА «АйПауэр» з уласнай кацельняй на прыродным газе па адрасе: Брэсцкі раён СЭЗ «Брэст» раён «Аэрапорта» 1 пускавы комплекс» да ліквідацыі выяўленых парушэнняў”.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю праціўнікаў акумулятарнага завода запрасілі на сустрэчу з мэрам горада Аляксандрам Рагачуком, дзе той распавёў пра праблемы, з-за якіх запуск завода адкладаецца. Праз некалькі дзён ініцыятыўная група з 15 актывістаў сустрэлася з губернатарам Анатолем Лісам, які паабяцаў цягам тыдня вывучыць і даць ацэнку ўсім фаткам парушэнняў, пра якія распавялі актывісты. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства