viasna on patreon

Дзвюм удзельніцам Pussy Riot забаранілі ўезд у Беларусь

2019 2019-06-17T12:24:05+0300 2019-06-24T13:14:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pussy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Pussy Riot

Фота: Pussy Riot

Як паведамляе TUT.BY, двум удзельніцам Pussy Riot Вользе Курачавай і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь на год.

Удзельнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў удакладніў, што дзяўчыны ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Мінску. У аэрапорце беларускай сталіцы ўдзельніцам Pussy Riot паведамілі, што ім забаронены ўезд у Беларусь да мая 2020 года. Курачава падкрэсліла ў сваім твітэры, што, нягледзячы на забарону, іх пусцілі на рэйс ў Кіеў, дзе яны паспяхова прайшлі сумоўе і перасеклі мяжу.

Пагранічны кантроль у рф: запыталі, налепка ў мяне на ілбе ці не. У Нікі не спыталі нічога. У Беларусі: прасілі чакаць і нічога не тлумачылі. Сказалі, што ўезд у краіну нам забаронены. На самалёт усё ж пусцілі. Пагранічны кантроль на Украіне: прайшлі сумоўе. Поспех.

цырк марыянетак

Pussy Riot - расійскі фемінісцкі панк-рок-гурт, які праводзіць свае выступы ў форме несанкцыянаваных акцый у грамадскіх месцах. У 2012 годзе тры ўдзельніцы групы: Марыя Алёхіна, Надзея Талаконікава і Кацярына Самуцевіч - былі асуджаныя на два гады зняволення за выступленне ў храме Хрыста Збавіцеля з песняй «Багародзіца, Пуціна прагані». Суд прызнаў іх вінаватымі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісці. Самі актывісткі казалі, што не хацелі абражаць вернікаў, а хацелі звярнуць увагу грамадства на зрошчванне дзяржавы і царквы.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства