viasna on patreon

Медыаправаабарона: Адкрытая сустрэча з галоўным рэдактарам расійскага праекта «Медыазона»

2019 2019-06-17T14:58:56+0300 2019-06-17T14:58:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smirnov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Павел Волкаў, "Медиазона"

Фота: Павел Волкаў, "Медиазона"

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на адкрытую сустрэчу з галоўным рэдактарам «Медыазоны»* Сяргеем Смірновым, падчас якой удзельнікі даведаюцца:

▪ Медыаправаабарона: актывізм vs журналістыка
▪ Як працуе культавае праваабарончае медыя Расіі?
▪ Чаму людзі чытаюць пра пратэсты, судах і сітуацыі ў турмах?
▪ Ці лёгка атрымліваць інфармацыю з месцаў несвабоды і як на грамадства ўплываюць гучныя справы аб катаваннях?
▪ Хто стаіць за справай Івана Голунова і чаму салідарнасць так важная для журналістаў сёння?

27 чэрвеня, 19:00
Офіс БАЖ (вул. Кальварыйская, 16 - 265 (4 этаж)
Уваход вольны, але РЭГІСТРАЦЫЯ АБАВЯЗКОВА

Сустрэча адбудзецца ў рамках «Тыдня супраць катаванняў», якая ўпершыню пройдзе ў Мінску з 24 па 28 чэрвеня. Праваабарончая кампанія прымеркаваная да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяраў катаванняў (26 чэрвеня), абвешчанаму з мэтай выкаранення катаванняў і забеспячэння эфектыўнага функцыянавання Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання.

* «Медиазона» - вядучае расійскае інтэрнэт-медыя, якое факусуецца на навінах і аналітыцы пра суды, праваахоўныя органы і турэмную сістэму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства