viasna on patreon

Беларусь і ЕС правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека

2019 2019-06-19T14:26:32+0300 2019-06-24T13:19:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/es_belarus339458_p0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брусэлі 18 чэрвеня Еўрапейскі саюз і Рэспубліка Беларусь правялі шосты раунд двухбаковага дыялогу па правах чалавека, піша eeas.europa.eu. Паведамляецца, што ЕС і Беларусь шырока абмеркавалі падзеі ў сферы развіцця дзяржаўнай палітыкі, рэалізацыю Нацыянальнага плана дзеянняў у галіне правоў чалавека ў Беларусі і сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

Асаблівая ўвага была нададзеная свабодзе выказвання, сходаў і аб'яднанняў. Удзельнікі таксама разгледзелі палітыку ў дачыненні да гендэрнай роўнасці і барацьбы з гвалтам у сям'і і стан рэчаў з рэалізацыяй такой палітыкі як у ЕС, так і ў Беларусі.

У кантэксце нядаўніх пакаранняў смерцю ЕС зноў заявіў пра сваё адназначнае непрыманне смяротнага пакарання заўсёды і пры любых абставінах.

Адкрытасць Беларусі, якая праяўляецца ў апошні час, да супрацоўніцтва ў забеспячэнні правоў чалавека на міжнародных форумах, уключаючы супрацоўніцтва праз такія механізмы ААН, як Універсальны перыядычны агляд, з'яўляецца пазітыўнай падзеяй. У той жа час неабходна далейшае супрацоўніцтва Беларусі з трымальнікамі мандатаў спецыяльных працэдур ААН.

Быў таксама разгледжаны шэраг індывідуальных выпадкаў.

Пасяджэнне адкрыў Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Іман Гілмар. Дэлегацыю Еўрапейскага саюза ўзначальваў Томас Майр-Хартынг, Кіраўнічы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў (EEAS). У склад дэлегацыі ўваходзіла Мара Марынакі, галоўная саветніца па гендэрных пытаннях. Дэлегацыю Беларусі ўзначальваў Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. Прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза таксама назіралі за ходам Дыялогу.

Еўрапейскі саюз высока ацаніў актыўны ўдзел і ўнёсак шэрагу арганізацый грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый у абмеркаванне сітуацыі з грамадзянскімі, палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі ў некаторых частках Дыялогу.

Чакаецца, што чарговая сустрэча ў межах Дыялогу па правах чалавека паміж ЕС і Беларуссю адбудзецца ў 2020 годзе.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства