viasna on patreon

Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў

2019 2019-06-20T09:22:16+0300 2019-06-24T13:20:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep-2.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прафсаюз РЭП.

Прафсаюз РЭП.

Паводле версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў, піша naviny.by. Рэйтынг штогод складае Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў, 19 чэрвеня ён апублікаваны на сайце МКП.

Краіны ў індэксе падзеленыя на шэсць катэгорый. У найлепшую — першую — катэгорыю трапляюць дзяржавы, дзе фіксуюцца эпізадычныя парушэння правоў, другую — паўторныя парушэнні, трэцюю — рэгулярныя парушэнні, чацвёртую — сталыя, пятую — краіны без гарантый захавання правоў, пятую з плюсам — краіны без гарантый захавання правоў з прычыны недасканаласці законаў.

Разам з Беларусьсю да пятай катэгорыі аднесены яшчэ 33 дзяржавы, у тым ліку еўрапейскіх — Грэцыя і Украіна.

У найгоршую катэгорыю ўключаны дзевяць афрыканскіх і блізкаўсходніх дзяржаў, у найлепшую — дванаццаць (адзінаццаць краін Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, а таксама Уругвай).

У справаздачы па індэксе гаворыцца, што ў Беларусі, як і ў Казахстане, «улады працягвалі рэпрэсаваць незалежныя прафсаюзы, пераследуючы і прыгаворваючы прафсаюзных лідараў па сфабрыкаваных абвінавачваннях».

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў збірае дадзеныя аб парушэннях правоў працоўных у свеце каля 40 гадоў. У гэтым годзе МКП ў шосты раз прадставіла вынікі свайго даследавання ў выглядзе глабальнага індэкса, які вызначаецца па 97 паказчыках і ўлічвае ўзровень абароны працоўных правоў на заканадаўчым узроўні і на практыцы. Гэта даследаванне прызначана для прадстаўнікоў бізнесу і ўрадаў.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства