viasna on patreon

Апеляцыйная скарга Пятра Кучуры будзе разгледжана ў судзе Дакумент

2019 2019-06-20T16:22:14+0300 2019-07-24T14:32:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за тры месяцы спатрэбілася жонцы зняволенага ПК №15 Людміле Кучура, каб дамагчыся захавання права яе мужа на абскарджанне дысцыплінарных спагнанняў, паведамляе Беларускі дакументацыйнага цэнтр.

Яшчэ 8 лютага гэтага года ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва адбыўся працэс па абскарджанню дысцыплінарных спагнанняў, накладзеных на Пятра Кучуру адміністрацыяй ПК №15. Суд адмовіў зняволенаму ў задавальненні яго патрабаванняў.

Пасля гэтага Пётр Кучура вырашыў падаць апеляцыйную скаргу, аднак быў падвергнуты чарговаму спагнанню i змешчаны ў ШІЗА, дзе не меў магчымасці падрыхтаваць скаргу ў адсутнасць пісьмовых прыладаў. Пасля выхаду адтуль ён усё ж такі перадаў адміністрацыі ПК №15 скаргу ў суд разам з хадатайствам пра падаўжэнне тэрміна яе падачы. Аднак скарга з калоніі не выйшла.

Скарга, пададзеная Людмілай Кучура, якая прадстаўляла ў справе інтарэсы мужа, не была прынятая судом, так як даверанасць на яе імя скончылася. Падоўжыць яе не атрымалася з-за таго, што начальства калоніі, у прыватнасці яе начальнік Аляксей Лазарэнка, па надуманых прычынах неаднаразова адмаўляла асуджанаму Кучуры ў яе падаўжэнні.

Людміле Кучура прыйшлося звярнуцца ў Генеральную пракуратуру і да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай даць прававую ацэнку дзеянням адміністрацыі ПК №15, а таксама прыняць меры для дасылкі апеляцыйнай скаргі яе мужа ў суд.

Пасля ўсіх гэтых дзеянняў, 26 траўня апеляцыйная скарга ўсё ж такі паступіла ў суд. А 14 чэрвеня было разгледжанае і задаволенае хадайніцтва Пятра Кучуры аб аднаўленні тэрміну падачы скаргі - яна будзе разгледжана ў належным парадку.

Характэрна, што Людміла Кучура і яе сын, якія прадстаўлялі інтарэсы Пятра Кучуру ў судзе, двойчы заявілі адвод суддзі Маргарыце Ларыёнавай, аднак, тая адхіліла абодва адводы. Акрамя таго, довады жонкі асуджанага, якія былі пацверджаныя дакументальна, суд палічыў неабгрунтаванымі. Маргарыта Ларыёнава прызнала падставай для задавальнення хадатайства аб аднаўленні тэрмінаў падачы скаргі толькі тое, што Пётр Кучура лічыў, не маючы іншай інфармацыі, што апеляцыйную скаргу падала яго жонка, якая прадстаўляла яго інтарэсы пры разглядзе справы ў судзе. Лёс «зніклай» скаргі, пададзенай ім самім, і ролю ў гэтым адміністрацыі ПК №15 суд не зацікавілі.

opr2.jpg

Паказальным таксама з'яўляецца пярэчанне за подпісам начальніка калоніі Лазарэнка, падрыхтаванае юрыстам Церахавай, накіраванае ў суд у сувязі з разглядам хадайніцтва аб аднаўленні тэрміну падачы скаргі. Яно, як гэта не сумна, дэманструе нізкі ўзровень прававой пісьменнасці супрацоўнікаў ДВП, паколькі не толькі практычна не ўтрымлівае аргументаў па сутнасці, але і ўключае просьбу, якая выходзіць за рамкі разглядаемага пытання: пакінуць у сіле рашэнне суда.

У бліжэйшы час будзе прызначаная дата разгляду апеляцыйнай скаргі Пятра Кучура Магілёўскім абласным судом на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства