viasna on patreon

Брэсцкая міліцыя праводзіць праверку некаторых аспектаў працы акумулятарнага завода

2019 2019-06-24T09:14:11+0300 2019-06-24T13:24:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berasce-galuby-2019-06-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці 23 чэрвеня.

Акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці 23 чэрвеня.

Чарговы нядзельны марш праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці сабраў каля 300 удзельнікаў.

Як паведамляе “Берасцейская Вясна”, напярэдадні гарадскія ўлады запрасілі некаторых экалагічных актывістаў на сустрэчу ў Палац прафсаюзаў. Пад час размовы старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук паведаміў, што ўладамі зроблена ўсё магчымае. Праца завода спыненая. Робяцца захады па стварэнні перамоўнай групы і берасцейцам час спыняць акцыі пратэсту. Аднак актывісты ня вераць уладам  і ня маюць намеру працягваць “дыялог” з імі ў такім фармаце.

У той жа час, як піша “Наша Ніва”, супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Брэсцкага аблвыканкама праводзяць праверку некаторых пытанняў дзейнасці ТАА «АйПауэр», звязанай з вытворчасцю прадукцыі да ўводу ў эксплуатацыю, на прадмет законнасці яе ажыццяўлення.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымаў адзін з лідэраў кампаніі па барацьбе з акумулятарным заводам пад Брэстам Дзмітрый Бекалюк з упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Брэсцкай вобласці. Праверка ідзе ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Таксама правяраецца законнасць перавозкі прадукцыі з акумулятарнага завода пад Брэстам у Пінск у ноч з 12 на 13 мая - гэтым займаецца міліцыя. Нагадаем, тады актывісты, якія нясуць кругласутачнае дзяжурства каля завода, ноччу пераследавалі фуру з прадукцыяй, што выехала з прадпрыемства. Міліцыя спыніла вялікагруз пад Драгічынам — у ім, мяркуючы па дакументах, былі паўфабрыкаты акумулятараў.

У адказе гаворыцца, што дзейнасць, звязаную з вытворчасцю прадукцыі, кампанія «АйПауэр» вяла з 12 лютага 2019 года, у тым ліку да 29 сакавіка — у рэжыме пусканаладкі. У пачатку чэрвеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама прыпыніў дзейнасць завода да ліквідацыі парушэнняў. Кіраўніцтва завода заяўляе, што не ведае, пра якія канкрэтна парушэнні ідзе гаворка.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства