viasna on patreon

Прызначаная дата разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна

2019 2019-06-25T12:50:51+0300 2019-06-25T12:50:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-2019-04-15-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Берасцейскі абласны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі блогера Сяргея Пятрухіна на рашэнне суда Ленінскага раёна г. Брэста ад 18 красавіка.

Нагадаем, што 18 красавіка суд Ленінскага раёна г. Брэста вынес прысуд па крымінальнай справе супраць блогера Сяргея Пятрухіна,  ягога прызналі вінаватым па ч.2 арт.188 (“Паклёп”) і ч.2 арт.189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Блогера пакаралі штрафам у памеры 360 базавых велічыняў (9180 рублёў ці 4381 долараў). Па 180 базавых велічыняў па кожнаму артыкулу. Суд задаволіў грамадзянскія пазовы пацярпелых. Пятрухіна абавязалі выплаціць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам Ленінскага РАУС г. Брэста (Сяргею Ігнацюку, Дзмітрыю Якушэвічу, Ігару Галянцічу і Сяргею Такуну) 7750 рублёў ці 3700 долараў. У сукупнасці па прысуду блогер абавязаны выплаціць каля 8000 долараў. Акрамя гэтага, суддзя абавязаў выплаціць судовыя выдаткі.

“Брэсцкі абласны суд разглядзіць маю апеляцыю на рашэнне раённага суда 5 ліпеня”, – паведаміў сайту palitviazni.info Сяргей Пятрухін. – Думаю, не мае сэнсу рабіць нейкія прагнозы ў краіне, у якой няма сапраўдных судоў.  Па рашэнні суда зараз я абавязаны плаціць за тое, што ўжываў літаратурныя словы кшталту “пляшывы” альбо “насаты”. Дзе тут абраза?

Тым больш, ніводная лінгвістычная экспертыза не напісала ў заключэнні, што я некага абразіў. Але каго гэта хвалявала? Мяне пакаралі проста таму, каб маўчаў, а не крытыкаваў уладу. Таму няма вялікіх спадзяванняў і на вышэйшую інстанцыю, хаця мне таксама будзе што на судзе сказаць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства