viasna on patreon

Гарвыканкам Бярозаўкі тройчы адмовіў Вітольду Ашурку правесці пікет

2019 2019-07-08T07:36:37+0300 2019-07-09T12:44:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ashurak_vitold.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вітольд Ашурак. Фота: racyja.com

Вітольд Ашурак. Фота: racyja.com

Бярозаўскі гарвыканкам трэці раз запар адмовіў грамадскаму актывісту Вітольду Ашурку правесці інфармацыйны пікет па пытанні ўсталявання помніка ў горадзе аднаму з заснавальнікаў Бярозаўскай гуты Юліусу Столле. На гэты раз, як паведамляе "Гарадзенская Вясна",  мясцовыя бюракраты абгрунтавалі сваё рашэнне тым, што Вітольд Ашурак зусім нядаўна быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным інфармацыйным пікеце.

Напомнім, што 17 чэрвеня Ашурак разам з Сяргеем Пантусам выйшлі на прыступкі Лідскага райвыканкаму, каб папярэдзіць насельніцтва пра небяспечнае забруджванне ракі Дзітва нечыстотамі, злітымі мясцовымі камунальнымі службамі. За гэта пастановай старшыні Лідскага суда Вячаслава Мацука яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь. Ашурак не пагадзіўся з пастановай і аспрэчвае штраф у судовым парадку. Дата разгляду касацыйнай скаргі яшчэ не прызначана.

Папярэдняя адмова правесці інфармацыйны пікет за подпісам старшыні выканкаму Валерыя Яводзіка была яшчэ больш абсурднай. Тады інфармацыю пра падаванне заяўкі на пікет чыноўнікі палічылі…незаконным заклікам да правядзення пікету.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства