viasna on patreon

Анархіста аштрафавалі за ўлёткі на 50 базавых велічынь

2019 2019-07-08T16:30:41+0300 2019-07-09T12:45:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kartinki_pro_sud_1_26034626.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Суд Фрунзенскага раёна ў канцы чэрвеня прыняў рашэнне падвергнуць актывіста анархісцкага руху Г. адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1275 рублёў) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Сам анархіст на паседжанне не прыйшоў, але суд палічыў магчымым разгляд справы без яго.

Старшынствавала суддзя Марыя Ярохіна. Так, яна ўстанавіла, што актывіст Г. захоўваў па месцы пражывання ўлёткі, стыкеры, банер з указаннем адраса сайта анархічнай групы «Рэвалюцыйнае дзеянне», які быў унесены ў сакавіку 2018 гадоў ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

«Выслухаўшы сведку і даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы ў іх сукупнасці, прыходжу да высновы, што вінаватасць асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, знайшла сваё пацверджанне ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 2 арт. 17.11 КаАП, як захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства», - значыцца ў пастанове суда.

Агляд у актывіста праводзіўся 22 красавіка, пасля таго, як за два дні да гэтага АМАП і САХР наляцеў на нефармальную сустрэчу анархістаў пад Брэстам.

Падчас агляду акрамя ўлётак і налепак былі канфіскаваныя ноўтбук, жорсткі дыск, флэшкі і карты памяці, нататнікі і іншыя асабістыя рэчы Г., пры гэтым супрацоўнікі не тлумачылі для якіх мэтаў адбіраецца маёмасць і ў рамках якой адміністрацыйнай або крымінальнай справы гэта вырабляецца. Дадзеныя дзеянні актывіст абскардзіў пры дапамозе юрыстаў ПЦ "Вясна" ў пракуратуру.

Цікава, што 10 чэрвеня суд Фрунзенскага раёну разглядаў адміністрацыйную справу па гэтым жа артыкуле ў дачыненні да Г., дзе ён абвінавачваўся ў нанясенні адрасу сайта на сцяне фарбай чорнага колеру. Аднак тады суддзя Юлія Блізнюк угледзела невыкананне патрабаванняў да формы і зместу пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні і адправіла пратакол на дапрацоўку ў РУУС.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства