viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-07-09T03:35:27+0300 2019-08-05T15:52:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Хроніка: Берасцейскі абласны суд вырашыў пакінуць рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў у адносінах да блогеря Сяргея Пятрухіна, які нібыта абразіў міліцыянтаў. Яму пагражае штраф каля васемнаццаці тысяч рублёў. Суды над іншымі берасцейскімі актывістамі працягваюцца (Людміла Карчэўская атрымала 20 базавых велічынь). Незалежная прэса, якая асвятляе падзеі, звязаныя з заводам АКБ, адчувае ціск (у тым ліку “Брэсцкая газета” на чале з рэдактарам Віктарам Мачуком ).Тым не менш пратэсты супраць АКБ не сканчаюцца. Як і праблемы з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Вернікі-уніяты ўпершыню за 25 гадоў вымушаны адмяніць сваю пілігрымку, бо ўлады выставілі непамерны кошт за паслугі міліцыі і прыбіральнікаў (распавядае святар Зміцер Грышан). Парушэнні правоў мірных сходаў у Беларусі былі адзначаны ў выступе спецдакладчыцы ААН Анаіс Марэн, але ўлады лічаць, што увогуле мандат спецдакладчыка Беларусі не патрэбен. Праваабаронцы з гэтым не згодныя.

Каментар: Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў накіраваў скаргу ў Вярхоўны суд наконт так званай свіслацкай адміністратыўнай справы. “Ад рашэння суда будзе залежыць адказ на пытанне, ці можна займацца праваабарончай дзейнасцю на Гарадзеншчыне”, —  лічыць праваабаронца і плануе ў выніку незадавальнення скаргі звярнуцца ў Камітэт ААН.

Каментар эксперта: Праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова была пакараная штрафам за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства супраць завода беленай цэлюлозы, а абскарджванне гэтага рашэння надалей Вярхоўны суд не задаволіў . Праваабаронца падкрэслівае, што людзі не змаглі правесці санкцыянаванае мерапрыемства, бо ўлады папросту ім адмаўлялі.

Праваабарончы слоўнік: Намеснік дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч тлумачыць, чаму замест слова “інвалід” трэба выкарыстоўваць “чалавек з інваліднасцю”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2019-07-09_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства