viasna on patreon

Свабода сходаў без дыскрымінацыі. У Вене праходзіць круглы стол БДІПЧ АБСЕ

2019 2019-07-09T12:22:34+0300 2019-07-09T14:37:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sats_charnych.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Восьмага і дзевятага ліпеня ў Вене (Аўстрыя) праходзіць нарада экспертаў і эксперток па правах чалавека з розных краін па пытанні распрацоўкі індыкатараў выканання права на мірныя сходы.

У круглым стале, што арганізаваны БДІПЧ АБСЕ, прымаюць удзел 26 прадстаўнікоў з Беларусі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Германіі, Босніі і Герцагавіны, Расіі, Турцыі, Грузіі, Чарнагорыі і Малдовы. Беларусь прадстаўляюць праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч і юрыст Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных.

Зміцер Чарных і Наталля Сацункевіч. Фото Ena Bavcic
Зміцер Чарных і Наталля Сацункевіч. Фото Ena Bavcic

Мэта гэтага мерапрыемства - на аснове абмену краінавым вопытам распрацаваць паказчыкі, якія дапамаглі б вызначаць ступень свабоды мірных сходаў па-за залежнасці ад рэгіёна АБСЕ. У фокусе - поўнае і роўнае карыстання свабодай мірных сходаў усімі без выключэнняў. Вялікая ўвага нададзена таму, наколькі даступна гэтае права ўразлівым групам, такім як дзеці і моладзь, ЛГБТ супольнасць, прадстаўнікі рома, людзі з інваліднасцю.

Свабода мірных сходаў без дыскрымінацыі застаецца праблемай у шэрагу дзяржаў-удзельніц АБСЕ, часта з-за недасведчанасці і неапраўдана абмежавальнага заканадаўства або практыкі. І Беларусь у гэтым плане не выключэнне, сцвярджае праваабаронца Наталля Сацункевич.

"Нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах, які рэгулюе свабоду сходаў у Беларусі, утрымлівае ў сабе дыскрымінацыйныя пасылы. Напрыклад, арганізатарамі сходаў могуць быць толькі паўналетнія грамадзяне Беларусі, якія валодаюць выбарчым правам. Хоць у той жа час 33-і артыкул Канстытуцыі абвяшчае, што "Кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Мабыць, моладзь, прыезджыя і мігранты - гэта не кожны", - лічыць праваабаронца.

Падчас круглага стала. Ena Bavcic
Падчас круглага стала. Ena Bavcic

Наталля ўспрымае такую сітуацыю як выклік для праваабарончай супольнасці, якой неабходна весці працу ў новым антыдыскрымінацыйным накірунку. Для таго, каб права на мірныя сходы было даступна ўсім без якой-небудзь дыскрымінацыі.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства