viasna on patreon

Мінюст прапануе грамадскасці абмеркаваць змены ў законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях"

2019 2019-07-12T15:56:33+0300 2019-07-30T12:03:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minust_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрствам юстыцыі вынесены на грамадскае абмеркаваньне праект зменаў у законы "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях", паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Асамблея НДА.

У законапраекце прадугледжанае ўнясенне істотных зменаў, датычных умоваў стварэння і дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. На абмеркаванне выносяцца як раней анансаваныя міністэрствам змены (падача дакументаў на рэгістрацыю ГА анлайн, увядзенне абавязку публікаваць да 1 сакавіка фінансавую справаздачу), так і некаторыя іншыя новаўвядзеньні. Сярод іх:

  • абавязак для новаствораных рэспубліканскіх грамадзкіх аб'яднанняў мець арганізацыйныя структуры ў большасці абласцей і Мінску (гэтае патрабаванне не будзе распаўсюджвацца на ўжо існуючыя рэспубліканскія ГА, зарэгістраваныя да 1 студзеня 2020 году);
  • адначасна здымаецца размежаваньне мясцовых і рэспубліканскіх ГА па тэрыторыі дзейнасьці - абедзве катэгорыі арганізацыяў будуць мець магчымасць дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі;
  • памер выдаткаў на заробкі супрацоўнікаў ГА не можа перавышаць 40% ад агульнай сумы даходаў арганізацыі;
  • прадугледжваецца магчымасьць правядзення сходаў вышэйшых і кіраўнічых органаў грамадзкага аб'яднаньня анлайн;
  • устаноўленая наўпрост магчымасьць размяшчаць юрадрасы грамадзкіх аб'яднанняў у аднакватэрных жылых дамах ці па месцы працы кіраўніка аб'яднання (са згоды наймальніка);
  • сярод дакумэнтаў, якія павінныя прадстаўляцца для штогадовых справаздачаў, цяпер трэба прадастаўляць і копію дакументаў, што пацвярджаюць наяўнасць юрадраса арганізацыі;
  • уводзяцца новыя прынцыпы дзейнасці грамадзкіх аб'яднанняў, у тым ліку ўводзіцца прынцып раўнапраўя ўсіх ГА;
  • змяншаецца мінімальная колькасць заснавальнікаў рэспубліканскага грамадзкага аб'яднання - да 40 чалавек;
  • устаноўленая магчымасць засноўваць у грамадзкім аб'яднанні назіральныя рады, у склад якіх могуць уваходзіць і асобы, якія не з'яўляюцца сябрамі грамадскага аб'яднання;
  • замест хатняга і працоўнага тэлефонаў заснавальніка ці сябра органа грамадзкага аб'яднання цяпер пазначаецца кантактны тэлефон, што дае магчымасць цяпер ужываць для гэтай мэты мабільныя тэлефоны людзей.

Апроч гэтага ў закон уносяцца шматлікія змены, якія вынікаюць з практыкі рэгіструючых органаў (адмова ад рэгістрацыі асобных відаў сімволікі, умовы працы з персанальнымі дадзенымі заснавальнікаў ГА, парадак выдачы дублікатаў пасведчаньняў ды інш). Па сутнасці гаворка вядзецца пра выкладанне закона "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" у новай рэдакцыi. На прывядзенне статутаў у адпаведнасць новым патрабаванням закона будзе дадзены адзін год.

Грамадскае абмеркаванне законапраекта адбываецца на форуме сайта pravo.by з 12 ліпеня па 2 жніўня.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства